Logo Polskiego Radia
Print

«Карытас Польшча» 11-ты раз распачынае акцыю «Ранец поўны ўсьмешак»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2019 11:28
У рамках кампаніі аказваецца дапамога вучням з бедных сямей, для якіх рыхтуюцца школьныя прыналежнасьці.
caritas.pl

Дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча» 11-ты раз распачынае акцыю «Ранец поўны ўсьмешак». У рамках кампаніі аказваецца дапамога вучням з бедных сямей, для якіх рыхтуюцца школьныя прыналежнасьці.
Каардынатар праекту Рэната Прушкоўска кажа, што падрыхтаваць ранец можа кожны ахвотны.
Р. Прушкоўска: Каб падтрымаць акцыю, можна прынесьці падрыхтаваны ранец са школьнымі прыналежнасьцямі. Можна таксама прыйсьці ў мясцовае аддзяленьне «Карытас», узяць ранец, запоўніць яго і прынесьці назад. Акцыю таксама можна падтрымаць перасылаючы грошы на наш рахунак. Можна выслаць смс-паведамленьне «Ранец» на нумар 72052.
У парафіях таксама будуць падрыхтаваныя кошыкі, у якія можна будзе пакласьці школьныя прадметы.
Ранцы трапяць ня толькі да польскіх дзяцей у патрэбе, але таксама ў польскія сем'і ў Летуве, Беларусі і Ўкраіне. Фінал акцыі пройдзе 25 жніўня. З пачатку акцыі «Карытас» перадала дзецям з бедных сямей больш за 170 тысяч ранцаў.

Дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча» 11-ты раз распачынае акцыю «Ранец поўны ўсьмешак». У рамках кампаніі аказваецца дапамога вучням з бедных сямей, для якіх рыхтуюцца школьныя прыналежнасьці.

Каардынатар праекту Рэната Прушкоўска кажа, што падрыхтаваць ранец можа кожны ахвотны.

Р. Прушкоўска: Каб падтрымаць акцыю, можна прынесьці падрыхтаваны ранец са школьнымі прыналежнасьцямі. Можна таксама прыйсьці ў мясцовае аддзяленьне «Карытас», узяць ранец, запоўніць яго і прынесьці назад. Акцыю таксама можна падтрымаць перасылаючы грошы на наш рахунак. Можна выслаць смс-паведамленьне «Ранец» на нумар 72052.

У парафіях таксама будуць падрыхтаваныя кошыкі, у якія можна будзе пакласьці школьныя прадметы.Ранцы трапяць ня толькі да польскіх дзяцей у патрэбе, але таксама ў польскія сем'і ў Летуве, Беларусі і Ўкраіне.

Фінал акцыі пройдзе 25 жніўня. З пачатку акцыі «Карытас» перадала дзецям з бедных сямей больш за 170 тысяч ранцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт