Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2019 16:07
Праца над праектам „Poland first to fight”, за які адказвае Музэя Другой сусьветнай вайны, працягваецца з пачатку году.
Помнік абаронцам узбярэжжа.Помнік абаронцам узбярэжжа.Photo: suesun/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча рыхтуецца да сьвяткаваньня 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны
Праца над праектам „Poland first to fight”, за які адказвае Музэя Другой сусьветнай вайны, працягваецца з пачатку году.
Да 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны падрыхтавала праект „Poland first to fight”.
„Мы хочам падкрэсьліць, што Польшча стала першай дзяржавай, на якую напалі абодва таталітарызмы - нямецкі нацызм, так і савецкі камунізм. Пасланьне праекту будзе засяроджвацца на дзьвюх эмоцыях – барацьбе й пакутах польскага народа зь першага да апошняга дня вайны”, - тлумачаць арганізатары.
Праца над праектам, за які адказвае дырэктар Музэя Другой сусьветнай вайны Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki), працягваецца з пачатку году, а яго кульмінацыяй будзе ўрачыстасьць заплянаваная на 23 жніўня, то бок на дзень падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа, а таксама на 1 і 17 верасьня.
23 жніўня ў Гданьску адбудзецца міжнародная навуковая канфэрэнцыя „ Дагавор Гітлер-Сталін”. Увечары, на плошчы перад музэем Другой сусьветнай вайны, будзе паказаны мультымедыйны спэктакль пра шлях Польшчы ад Пакту Молатава-Рыбэнтропа да аднаўленьня незалежнасьці ў 1989 годзе.
1 верасьня ў Гданьску будзе адкрытая выстава „Барацьба й пакуты”, якая раскажа пра лёс Польшчы падчас Другой сусьветнай вайны. У гэты ж дзень на Вэстэрплятэ будзе закладзены камень для будаўніцтва Музэя Вэстэрплятэ й вайны 1939 году, а ўвечары адбудзецца канцэрт з удзелам вядомых польскіх артыстаў.
17 верасьня адбудзецца адкрыцьцё помніка ротмістру Вітальду Пілецкаму (Witold Pilecki), а ў канцы сьвяткаваньня будзе ўручана міжнародная прэмія падпалкоўніка Яна Кавалеўскага (Jan Kowalewski). Таксама можна будзе паглядзець прэм'еру п'есы „Іншы сьвет” Густава Герлінга Грудзіньскага.
аз

Да 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны падрыхтавала праект „Poland first to fight”.

„Мы хочам падкрэсьліць, што Польшча стала першай дзяржавай, на якую напалі абодва таталітарызмы - нямецкі нацызм, так і савецкі камунізм. Пасланьне праекту будзе засяроджвацца на дзьвюх эмоцыях – барацьбе й пакутах польскага народа зь першага да апошняга дня вайны”, - тлумачаць арганізатары.

Праца над праектам, за які адказвае дырэктар Музэя Другой сусьветнай вайны Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki), працягваецца з пачатку году, а яго кульмінацыяй будзе ўрачыстасьць заплянаваная на 23 жніўня, то бок на дзень падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа, а таксама на 1 і 17 верасьня.

23 жніўня ў Гданьску адбудзецца міжнародная навуковая канфэрэнцыя „ Дагавор Гітлер-Сталін”. Увечары, на плошчы перад музэем Другой сусьветнай вайны, будзе паказаны мультымэдыйны спэктакль пра шлях Польшчы ад Пакту Молатава-Рыбэнтропа да аднаўленьня незалежнасьці ў 1989 годзе.

1 верасьня ў Гданьску будзе адкрытая выстава „Барацьба й пакуты”, якая раскажа пра лёс Польшчы падчас Другой сусьветнай вайны. У гэты ж дзень на Вэстэрплятэ будзе закладзены камень для будаўніцтва Музэя Вэстэрплятэ й вайны 1939 году, а ўвечары адбудзецца канцэрт з удзелам вядомых польскіх артыстаў.

17 верасьня адбудзецца адкрыцьцё помніка ротмістру Вітальду Пілецкаму (Witold Pilecki), а ў канцы сьвяткаваньня будзе ўручана міжнародная прэмія падпалкоўніка Яна Кавалеўскага (Jan Kowalewski). Таксама можна будзе паглядзець прэм'еру п'есы „Іншы сьвет” паводле твору Густава Герлінга Грудзіньскага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт