Logo Polskiego Radia
Print

Прэс-служба Крамля пацьвердзіла візыт Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2019 10:11
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне „Дынама”.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-служба Крамля пацьвердзіла візыт Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне „Дынама”.
Прэс-служба Крамля пацьвердзіла візыт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.
„30 чэрвеня Ўладзімір Пуцін наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візытам, падчас якога прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў”, — гаворыцца ў паведамленьні.
Наведаць цырымонію закрыцьця гульняў Пуціна запрасіў Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 25 чэрвеня. Прэзыдэнты „коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня”, паведаміла па выніках гутаркі прэс-служба Лукашэнкі.
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне „Дынама”. На ёй таксама чакаецца прысутнасьць прэзыдэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, паведамляла раней прэс-служба Лукашэнкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт