Logo Polskiego Radia
Print

Варшава – лідар у Эўропе па колькасьці студэнтаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2019 09:11
У польскай сталіцы больш студэнтаў, чым, напрыклад, у Мадрыдзе й Барсэлёне.
Уваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаУваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаPixabay/Kamyq/Public Domain

Варшава – лідарам у Эўропе па колькасьці студэнтаў
У польскай сталіцы больш студэнтаў, чым, напрыклад, у Мадрыдзе й Барсэлёне.
Паводле дакладу Польскага эканамічнага інстытута, колькасьць унівэрсытэтаў у дадзеным горадзе мае велізарны ўплыў на магчымасьці разьвіцьця агламэрацыі. Тым часам Варшава зьяўляецца другім па велічыні акадэмічным цэнтрам у Эўропе.
У польскай сталіцы навучаецца 235 000 студэнтаў. „Варшаву апярэджвае толькі Рым. У сваю чаргу ў польскай сталіцы больш студэнтаў, чым, напрыклад, у Мадрыдзе й Барсэлёне”, - тлумачыць Анджэй Кубісяк з Польскага эканамічнага інстытута.
Анджэй Кубісяк: Варшава апярэджвае такія гарады, як Рым, Мадрыд і Барсэлёна. Калі гаворка ідзе пра колькасьць студэнтаў, Варшава знаходзіцца сярод эўрапейскіх лідараў.
Паводле дакладу, у Польшчы, акрамя сталіцы, найбольшымі акадэмічнымі гарадамі зьяўляюцца Кракаў, Познань і Вроцлаў. У агульнай складанасьці ў 369 польскіх ВНУ вучацца 1 мільён 300 тысяч студэнтаў.
Анджэй Кубісяк: Адукаваныя маладыя людзі зьяўляюцца вельмі сур'ёзным рэсурсам для мясцовых рынкаў працы, а гэта, у сваю чаргу, зьяўляецца аргумэнтам для замежных інвэстараў і, у цэлым, для людзей, якія плянуюць інвэстыцыі. Шмат маладых людзей у акадэмічным цэнтры прыцягвае інвэстыцыі й паляпшае сытуацыю на рынку працы, а таксама адлюстроўваецца ў даступнасьці розных паслугаў.
Усё гэта, паводле экспэрта, мае вялікі ўплыў на багацьце гарадзкіх агламэрацый.
аз

Паводле дакладу Польскага эканамічнага інстытута, колькасьць унівэрсытэтаў у дадзеным горадзе мае велізарны ўплыў на магчымасьці разьвіцьця агламэрацыі.

Тым часам Варшава зьяўляецца другім па велічыні акадэмічным цэнтрам у Эўропе.
У польскай сталіцы навучаецца 235 000 студэнтаў.

„Варшаву апярэджвае толькі Рым. У сваю чаргу ў польскай сталіцы больш студэнтаў, чым, напрыклад, у Мадрыдзе й Барсэлёне”, - тлумачыць Анджэй Кубісяк з Польскага эканамічнага інстытута.

Анджэй Кубісяк: Варшава апярэджвае такія гарады, як Рым, Мадрыд і Барсэлёна. Калі гаворка ідзе пра колькасьць студэнтаў, Варшава знаходзіцца сярод эўрапейскіх лідараў.

Паводле дакладу, у Польшчы, акрамя сталіцы, найбольшымі акадэмічнымі гарадамі зьяўляюцца Кракаў, Познань і Вроцлаў. У агульнай складанасьці ў 369 польскіх ВНУ вучацца 1 мільён 300 тысяч студэнтаў.

Анджэй Кубісяк: Адукаваныя маладыя людзі зьяўляюцца вельмі сур'ёзным рэсурсам для мясцовых рынкаў працы, а гэта, у сваю чаргу, зьяўляецца аргумэнтам для замежных інвэстараў і, у цэлым, для людзей, якія плянуюць інвэстыцыі. Шмат маладых людзей у акадэмічным цэнтры прыцягвае інвэстыцыі й паляпшае сытуацыю на рынку працы, а таксама адлюстроўваецца ў даступнасьці розных паслугаў.

Усё гэта, паводле экспэрта, мае вялікі ўплыў на багацьце гарадзкіх агламэрацый.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт