Самыя маштабныя вайсковыя вучэньні году прайшлі ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
25.06.2019 12:40
Агулам на палігоне Ожыш, што ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, ваенную справу практыкавалі 18 тысяч жаўнераў з 12 краінаў Паўночнаатлянтычнага Альянсу.
Анджэй Дуда PAP/Tomasz Waszczuk
Самыя маштабныя вайсковыя вучэньні году прайшлі ў Польшчы
DRAGON-19 – сталі найбуйнешымі вайсковымі манэўрамі НАТА на тэрыторыі Польшчы ў 2019 годзе. Агулам на палігоне Ожыш, што ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, ваенную справу практыкавалі 18 тысяч жаўнераў з 12 краінаў Паўночнаатлянтычнага Альянсу. Падчас вучэньняў DRAGON-19 было выкарыстана 2,5 тысячы адзінак баявой тэхнікі.
Ва ўрачыстай цырымоніі завяршэньня вайсковых манэўраў прыняў удзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Падчас вайсковай урачыстасьці прэзыдэнт Дуда ўручыў 2 генэральскія званьні.
Вайсковыя вучэньні DRAGON-19 праходзілі ў паветры, на сушы і ў моры. Адпрацоўваліся зладжаныя сумесныя дзеяньні Польскага войска і ўзброеных сілаў іншых краінаў удзельніц блёку НАТА. Асноўнае мэта манэўраў – умацаваньне ўсходняга флянгу блёку.

IAR/эж