Logo Polskiego Radia
Print

Летува крытыкуе аднаўленьне права голасу Расеі ў ПАРЭ

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.06.2019 11:18
Міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус у эфіры адной з летувіскіх радыёстанцый назваў дадзенае рашэньне дзіўным, спрэчным і нават шкодным.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летува крытыкуе аднаўленьне права голасу Расеі ў ПАРЭ
Прадстаўнік Летувы зьвярнуў увагу на тое, што Масква не зьмяніла свайго падыходу й надалей працягвае парушаць міжнароднае заканадаўства. Вяртаньне права голасу Расе ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы стала вынікам дэклярацыі, якую прыняў Камітэт міністраў Рады Эўропы. У дакумэнце гаворыцца, што ўсе дзяржавы чальцы арганізацыі павінны мець права ўдзельнічаць у статутных органах, у тым ліку ў Парлямэнцкай Асамблеі ды ў выбары новага сакратара арганізацыі.
Міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус у эфіры адной з летувіскіх радыёстанцый назваў дадзенае рашэньне дзіўным, спрэчным і нават шкодным. Паводле летувіскага міністра Лінкявічуса, вяртаньне права голасу Расеі кампрамэтуе аўтарытэт Рады Эўропы. Адначасова Лінас Лінкявічус пагадзіўся з тым, што аднаўленьне дыялёгу з Расеяй, гэта добры сыгнал, але ня можна ігнараваць таго факту, што Крэмль не зьмяняе сваёй палітыкі.

Прадстаўнік Летувы зьвярнуў увагу на тое, што Масква не зьмяніла свайго падыходу й надалей працягвае парушаць міжнароднае заканадаўства. Вяртаньне права голасу Расе ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы стала вынікам дэклярацыі, якую прыняў Камітэт міністраў Рады Эўропы.

У дакумэнце гаворыцца, што ўсе дзяржавы чальцы арганізацыі павінны мець права ўдзельнічаць у статутных органах, у тым ліку ў Парлямэнцкай Асамблеі ды ў выбары новага сакратара арганізацыі.

Міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус у эфіры адной з летувіскіх радыёстанцый назваў дадзенае рашэньне дзіўным, спрэчным і нават шкодным. Паводле летувіскага міністра Лінкявічуса, вяртаньне права голасу Расеі кампрамэтуе аўтарытэт Рады Эўропы.

Адначасова Лінас Лінкявічус пагадзіўся з тым, што аднаўленьне дыялёгу з Расеяй, гэта добры сыгнал, але ня можна ігнараваць таго факту, што Крэмль не зьмяняе сваёй палітыкі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт