У Беларусі пачынаецца «Тыдзень супраць катаваньняў»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.06.2019 10:47
                    
                                 
                
                
                    Кампанія прымеркавана да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня. 
                
                
                    
                        
Makaristos (domena publiczna, źr. Wikipedia)
                     
                
                
                
               
                
                         З 24 па 28 чэрвеня ў Менску пройдзе праваабарончая кампанія «ПЫТАЙ/СЯ. Тыдзень супраць катаваньняў», прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня, - паведамляецца на сайце svaboda.org.
Арганізатарамі зьяўляюцца ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаваньняў» і грамадзкая арганізацыя «Прававая ініцыятыва», партнэры — Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Human Constanta і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
— Мэта — стварэньне экспэртных і даступных шырокай публіцы пляцовак для абмеркаваньня розных аспэктаў праблемы катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня, абмену практыкамі паміж спэцыялістамі з розных сфэр і краін, а таксама аказаньне прафэсійнай падтрымкі людзям з траўматычным досьведам, - сказаў каардынатар «Тыдня супраць катаваньняў», сябра праўленьня «Прававой ініцыятывы», юрыст Сяргей Усьцінаў.
яс