Польшча спадзяецца на амэрыканскія інвэстыцыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.06.2019 09:25
Буйныя амэрыканскія кампаніі хочуць інвэставаць свае грошы ў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjnePixabay/CC0 License/skeeze + aganyga
Аб гэтым сказаў у эфіры Польскага радыё кіраўнік кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.
Кіраўніцтва краіны мяркуе, што ў новым бюджэце Эўразьвязу будзе выдзяляцца менш грошай для Польшчы, таму краіна павінна прыцягваць інвэстараў з іншых частак сьвету. Паводле Шчэрскага, гэта маглі б быць амэрыканскія бізнэсоўцы.
«Мы дзейнічаем разважліва. І калі нейкая крыніца фінансаваньня вычэрпваецца, бо такі характар эўразьвязаўскіх працэдур, то нам трэба шукаць новыя крыніцы. Трохмор’е зьяўляецца ініцыятывай, якая павінна прыцягваць новыя фінансавыя сродкі на разьвіцьцё інфраструктуры ў нашай частцы Эўропы», – падкрэсьліў кіраўнік кабінэту прэзыдэнта.
Польска-амэрыканскае эканамічнае супрацоўніцтва было адной з вядучых тэм падчас апошняга візыту Анджэя Дуды ў Злучаных Штатах. Прэзыдэнт сустракаўся з прадстаўнікамі амэрыканскіх фірмаў.
яс