Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі пачаўся саміт ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.06.2019 12:34
Галоўнымі тэмамі перамоў стаў клімат ды выбар новага кіраўніцтва Эўразьвязу.
Komisja Europejska/materiały prasowe

У чацьвер у Брусэлі праходзіць саміт ЭЗ. Спачатку ішла дыскусія пра вылучэньне кандыдатаў на найбольш важныя пасады ў Супольнасьці.

Некаторыя дыпляматы і чыноўнікі ў Брусэлі казалі пра паскарэньне перамоваў. Аднак дагэтуль вядуцца размовы пра тое, хто зойме пасады старшыні Эўрапейскай камісіі, Эўрапейскай рады, і кіраўніка дыпляматычнага ведамства ЭЗ.

Апроч таго лідэры Эўразьвяза падчас рабочай сэсіі абмяркоўвалі стратэгічны парадак дня Эўрапейскага Зьвязу на бліжэйшыя пяць гадоў. Дакумэнт у большай частцы ўзгоднены за выключэньнем кліматычнага пытаньня, – сказаў адзін з дыпляматаў ЭЗ.

Большасьць краін гатовыя прыняць на сябе абавязацельствы, што да 2050 года эканоміка ЭЗ будзе нэўтральнай для клімату.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт