Logo Polskiego Radia
Print

Качыньскі: Будзем змагацца з хэйтам і няпраўдай

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2019 17:19
Ярослаў Качыньскі заявіў, што выбары ў парлямэнт Польшчы гэтай восеньню будуць самымі важнымі з 1989 года.
Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі Фотa: PAP/Marek Kliński

Старшыня кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі заявіў, што асеньнія парлямэнцкія выбары будуць самымі важнымі з 1989 года.

Качыньскі перакананы, што перамога яго партыі на выбарах у Сэйм і Сэнат стане гарантыяй таго, што Польшча захавае ўнітарную форму дзяржавы і абароніць традыцыйныя каштоўнасьці.

Палітык заклікаў да ўдзелу ў гэтых выбарах і сказаў, што гэта патрыятычны абавязак: «Мы павінны перамагчы, каб абараніць Польшчу і выкарыстоўваць інстытуцыянальны патэнцыял Польшчы».

Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» абвясьціў, што асноўным сэнсам выбарчай кампаніі будзе барацьба з хэйтам (мовай нянавісьці) і няпраўдай. Ярослаў Качыньскі сказаў, што адной з прычын страты яго партыяй улады ў 2007 годзе было пераконваньне яго апанэнтамі грамадскасьці ў тым, што за партыяй «Права і справядлівасьць» нібы стаіць усё найгоршае ў Польшчы.

Ярослаў Качыньскі дадаў, што трэба паказаць выбаршчыкам пазытыўныя зьмены, якія адбыліся ў Польшчы ў апошнія гады, і пэрспэктывы разьвіцьця краіны ў выніку перамогі партыі «Права і справядлівасьць».

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт