У Польшчы падчас авіяшоў разьбіўся самалёт, упаўшы ў Віслу (ВІДЭА)
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.06.2019 13:00
                    
                    Актуальна вадалазы спрабуюць дабрацца да самалёта, у якім можа знаходзіцца пілёт.
                
Як-52 падчас выкананьня фігуры пілятажу, падчас якога ўпаў у ракуyoutube.com/screen
                     
У Польшчы падчас авіяшоў разьбіўся самалёт
У 120-тысячным горадзе Плоцк, які знаходзіцца ў 100 км на паўночны-захад ад Варшавы, падчас авіяшоў у раку Віслу ўпаў спартыўны самалёт Як-52. Інцыдэнт адбыўся ў ходзе 7-га авіяцыйнага шоў, калі спартыўная машына выконвала фігуру вышэйшага пілятажу над Віслай. Самалёт упаў у раку недалёка ад левага берага. Актуальна вадалазы спрабуюць дабрацца да самалёта, у якім можа знаходзіцца пілёт. Машына, паводле Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы, знаходзіцца на глыбіні 3-10 м пад вадой.
Авіяшоў было прыпыненае пасьля здарэньня.
У 2011 годзе падчас авіяшоў у Плоцку разьбіўся спартыўны самалёт, які сутыкнуўся з воднай гладзьдзю Віслы. Пілёт загінуў на месцы.
Як-52 – гэта савецка-расейскі спартыўна-трэніровачны самалёт, які лічыцца адным з найлепшых у сваім клясе на сьвеце.

Пару гадзін таму ратаўнікі паведамілі, што пілёт загінуў: яго цела вадалазы дасталі з кабіны самалёта (дапоўнена). 
вс