Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандра Жыльнікава расстралялі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2019 11:39
Пакуль што лёс другога фігуранта справы – Вячаслава Сухаркі – невядомы.
Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзеАляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзефота: кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»

Прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага.
Пакуль што лёс другога фігуранта справы – Вячаслава Сухаркі – невядомы. Але, як паказвае практыка, прысуды адначасова прыводзяцца ў выкананьне да ўсіх асуджаных да вышэйшай меры па адной справе.
30 траўня адвакатка была на спатканьні з Аляксандрам Жыльнікавым, дзе яны складалі скаргу ў Генэральную пракуратуру на разгляд справы па зноў адкрытым абставінам. Сёньня, 13 чэрвеня, адвакатка накіравалася ў СІЗА №1, каб працягнуць працу па скарзе, аднак, там ёй сказалі, што Аляксандар Жыльнікаў «убыл по приговору». Адвакатка ўдакладніла, ці азначае гэта, што ён расстраляны? На што атрымала пацьверджаньне гэтай інфармацыі. Афіцыйнае паведамленьне аб выкананьні прысуду будзе накіраванае сваякам з Менскага гарадзкога суда згодна з працэдурай.
Акрамя гэтага ў Камітэце ААН па правах чалавека на разглядзе знаходзіцца індывідуальны зварот Аляксандра Жыльнікава, які быў зарэгістраваны 24 сьнежня 2018 года за нумарам 3082/2018.
Камітэт зьвяртаўся да ўладаў Беларусі з просьбай аб прыняцьці часовых мераў і не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд да разгляду звароту асуджанага Камітэтам.
«Мяне вельмі абурае такі падыход. З аднаго боку, Беларусь хоча быць бліжэй да Эўропы, называецца эўрапейскай краінай, праводзіць II Эўрапейскія гульні, а з іншага боку, не падзяляе каштоўнасьці правоў чалавека і застаецца апошняй краінай у Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе расстрэльваюць людзей», – падкрэсьліў Андрэй Палуда.
Нагадаем, у сьнежні 2015 г. у Менску здарылася трагедыя – у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла зьмірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць саперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарко і Аляксандар Жыльнікаў) перастараліся – адбылося забойства выбраньніцы хлопца і яго самога. А адразу пасьля затрыманьня стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.
29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апэляцыйнай скаргі Аляксандра Жыльнікава. Спачатку мужчына атрымаў пажыцьцёвы тэрмін, але пасьля паўторнага разгляду справы Менскім гарадзкім судом прысуд быў заменены на сьмяротнае пакараньне. Аднак і апошняя інстанцыя на нацыянальным узроўні пакінула прысуд без зьменаў, а скаргу без задавальненьня. Пасьля гэтага асуджаны з дапамогай праваабаронцаў накіраваў індывідуальны зварот у КПЧ ААН.
Amnesty International выступіла з заклікам да людзей з усяго сьвету напісаць беларускім уладам, каб спыніць расстрэлы Аляксандра Жыльнікава і Вячаслава Сухаркі, абвесьціць мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў і замяніць усе сьмяротныя прысуды пазбаўленьнем волі.

Прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага, чытаем на сайце кампаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт