Палякі Амэрыкі патрабуюць умацаваньня ваеннай супрацы паміж Польшчай і ЗША
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.06.2019 13:03
Арганізатары акцыі выступаюць за пастаянную прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у Польшчы і ўмацаваньне ваеннай супрацы.
Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Палякі Амэрыкі патрабуюць умацаваньня ваеннай супрацы паміж Польшчай і ЗША
Арганізатары акцыі выступаюць за пастаянную прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у Польшчы і ўмацаваньне ваеннай супрацы.
У дзень візыту прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Белым доме палякі ў ЗША арганізоўваюць дэманстрацыю ў падтрымку ўмацаваньня абароны Польшчы і Ўсходняй Эўропы ад патэнцыйнай агрэсіі з боку Расеі.
Арганізатары акцыі выступаюць за пастаянную прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у Польшчы і ўмацаваньне ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША ў рамках Паўночнаатлянтычнага пакту.
Каардынатар мітынгу Раман Кожан (Roman Korzan) падкрэсьліў, што палякі Амэрыкі прадстаўляюць у гэтым пытаньні пасьлядоўную пазыцыю. „Мэта акцыі - паказаць, што ва ўмовах беспрэцэдэнтнага росту пагрозы з боку Расеі па гэтай справе падзелы сярод 10-мільённай польскай абшчыны адсутнічаюць”, - заявіў Раман Кожан. Ён дадаў, што амэрыканскія палякі рашуча падтрымліваюць умацаваньне ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША, а таксама мадэрнізацыю польскай арміі.
Дэманстрацыя адбудзецца перад Белым домам. Ейным арганізатарам зьяўляецца Фэдэрацыя амэрыканцаў польскага паходжаньня. Кампанію падтрымлівае 10 польскіх арганізацый з 14 штатаў ЗША.
аз
У дзень візыту прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Белым доме палякі ў ЗША арганізоўваюць дэманстрацыю ў падтрымку ўмацаваньня абароны Польшчы і Ўсходняй Эўропы перад абліччам патэнцыйнай агрэсіі з боку Расеі.
Арганізатары акцыі выступаюць за пастаянную прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у Польшчы і ўмацаваньне ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША ў рамках Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Каардынатар мітынгу Раман Кожан (Roman Korzan) падкрэсьліў, што палякі Амэрыкі прадстаўляюць у гэтым пытаньні пасьлядоўную пазыцыю. „Мэта акцыі - паказаць, што ва ўмовах беспрэцэдэнтнага росту пагрозы з боку Расеі па гэтай справе падзелы сярод 10-мільённай польскай абшчыны адсутнічаюць”, - заявіў Раман Кожан.
Ён дадаў, што амэрыканскія палякі рашуча падтрымліваюць умацаваньне ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША, а таксама мадэрнізацыю польскай арміі.
Дэманстрацыя адбудзецца перад Белым домам. Ейным арганізатарам зьяўляецца Фэдэрацыя амэрыканцаў польскага паходжаньня. Акцыю падтрымлівае 10 польскіх арганізацый з 14 штатаў ЗША.
аз