У Маскве дэманструюць супраць самаўпраўства паліцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.06.2019 11:32
                    
                                 
                
                
                    Падставай для пратэсту стаў арышт журналіста партала „Мэдуза” Івана Галунова.
                
                
                    
                        
У Маскве дэманструюць супраць самаўпраўства паліцыі.PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
                     
                
                
                
               
                
                          
У Маскве дэманструюць супраць самаўпраўства паліцыі
Падставай для пратэсту стаў арышт журналіста партала „Мэдуза” Івана Галунова.
У Маскве паходзіць шэсьце супраць самаўпраўства паліцыі і ў абарону канстытуцыйных свабод. Ініцыятарамі дэманстрацыі зьяўляюцца журналісты й праваабаронцы. 
Падставай для пратэсту стаў арышт журналіста партала „Мэдуза”. Іван Галуноў быў неабгрунтавана абвінавачаны ў захоўваньні вялікай колькасьці наркотыкаў.
Дзякуючы акцыі тысячаў журналістаў, інтэлектуалаў і мастакоў, якая працягвалася некалькі дзён, з журналіста зьнялі абвінавачваньне й вызвалілі з-пад хатняга арышту.
Дэманстранты патрабуюць пакараць міліцыянтаў, якія арыштавалі Івана Галунова й людзей, якія даручылі арганізаваць „правакацыю” супраць яго. 
Маскоўскія ўлады не далі згоды на правядзеньне сёньняшняй дэманстрацыі. 
аз
У Маскве паходзіць шэсьце супраць самаўпраўства паліцыі і ў абарону канстытуцыйных свабод. Ініцыятарамі дэманстрацыі зьяўляюцца журналісты й праваабаронцы. 
Падставай для пратэсту стаў арышт журналіста партала „Мэдуза”. Іван Галуноў быў неабгрунтавана абвінавачаны ў захоўваньні вялікай колькасьці наркотыкаў.
Дзякуючы акцыі тысячаў журналістаў, інтэлектуалаў і мастакоў, якая працягвалася некалькі дзён, з журналіста зьнялі абвінавачваньне й вызвалілі з-пад хатняга арышту.
Дэманстранты патрабуюць пакараць паліцыянтаў, якія арыштавалі Івана Галунова й людзей, якія даручылі арганізаваць „правакацыю” супраць яго. 
Маскоўскія ўлады не далі згоды на правядзеньне сёньняшняй дэманстрацыі. 
аз