Logo Polskiego Radia
Print

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы наведвае ЗША

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.06.2019 14:10
12 чэрвеня падчас сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа й яго польскага калегі Анджэя Дуды, Марыюш Блашчак далучыцца да прэзыдэнцкай дэлегацыі.
Марыюш БлашчакМарыюш БлашчакPhoto: Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji/flickr.com/Commercial use allowed

Напярэдадні візыту прэзыдэнта Анджэй Дуды ў Белым Доме, міністар абароны Марыюш Блашчак сустрэнецца з супрацоўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа. Марыюш Блашчак правядзе перамовы ў Радзе Бясьпекі ЗША, Пэнтагоне й Кангрэсе. Галоўнай тэмай усіх сустрэч міністра зьяўляецца польска-амэрыканскае вайсковае супрацоўніцтва.

Міністар абароны Блашчак дастаткова часта гасьціць у ЗША, гэта ўжо шосты візыт на пасадзе міністра. 11 чэрвеня Блашчак сустракаецца з дарадцам Трампа па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джонам Болтанам, зь кіраўніком Камісіі па бароне Сэнату ЗША Джымам Інхофам і зь кіраўніком Пэнтагону Патрыкам Шэнахэнам.

12 чэрвеня падчас сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа й яго польскага калегі Анджэя Дуды, Марыюш Блашчак далучыцца да прэзыдэнцкай дэлегацыі. Аднак пакуль Марыюш Блашчак не паведаміў падрабязнасьця дамовы, якую 12 чэрвеня падпішуць Дуда й Трамп. Міністар нацыянальнай абароны Польшчы паведаміў толькі, што гэта будзе добрая навіна для Польшчы, для ЗША й НАТА.

IAR/эж

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы наведвае ЗША
Напярэдадні візыта прэзыдэнта Анджэй Дуды ў Белым Доме, міністар абароны Марыюш Блашчак сустрэнецца з супрацоўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа. Марыюш Блашчак правядзе перамовы ў Радзе Бясьпекі ЗША, Пэнтагоне й Кангрэсе. Галоўнай тэмай усіх сустрэч міністра зьяўляецца польска-амэрыкаснкае вайсковае супрацоўніцтва.
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак дастаткова часта наведаваке ЗША, гэта ўжо шосты візыт на пасадзе міністра. Сёньня Блашчак сустракаецца з дарадцам Трампа па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джонам Болтам, зь кіраўніком Камісіі па бароне Сэнату ЗША Джэймсам Айнгофэм і зь кіраўнікаом Пэнтагону Патрыкам Шанаханам.
12 чэрвеня пачас сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і яго польскага калегі Анджэй Дуды, Марыюш Блашчак далучыцца да польскай дэлегацыі. Аднак пакуль Марыюшг Блашчак не паведамсіў падрабязнасьцяў аб дамове, якую 12 чэрвеня падпішуць Дуда й Трамп. Міністар нацыянальнай Польшчы паведаміў толькі, што гэта будзе добрая наваіна для Польшчы, для ЗША й НАТА.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт