Logo Polskiego Radia
Print

На прэзыдэнцкіх выбарах у Казахстане перамог Такаеў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2019 11:45
Апазыцыя назвала нядзельныя выбары фарсам і зьдзекам над дэмакратыяй.
Касым-Жамарт Такайеў Касым-Жамарт Такайеў PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

На прэзыдэнцкіх выбарах у Казахстане перамог Такаеў
Апазыцыя назвала нядзельныя выбары фарсам і зьдзекам над дэмакратыяй.
Касым-Жамарт Такайеў перамог на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у Казахстане. Яго падтрымалі 70,76% выбаршчыкаў. Супернік Такаева Аміржана Касанаў атрымаў 16,2% галасоў. Такія папярэднія вынікі ўчарашніх выбараў абвясьціла Цэнтральная выбарчая камісія.
Выбары суправаджалі дэманстрацыі. Апазыцыя заклікала байкатаваць галасаваньне й патрабавала паўтору выбарчай кампаніі. Дэманстранты назвалі нядзельныя выбары фарсам і зьдзекам над дэмакратыяй.
Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што па ўсім Казахстане былі арыштаваныя каля 500 удзельнікаў дэманстрацый.
Пераможца выбараў 66-гадовы Касым-Жамарт Такайеў часова займаў пасаду прэзыдэнта краіны. Выбары прайшлі датэрмінова з-за адстаўкі дзеючага кіраўніка Казахстану 78-гадовага Нурсултана Назарбаева.
На думку незалежных камэнтатараў, вынікі выбараў былі загадзя вядомыя, паколькі кандыдатуру Такаева падтрымаў Назарбаеў, які, хоць і пакінуў пасаду, усё ж яшчэ аказвае вырашальны ўплыў на сытуацыю ў краіне.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт