У Варшаве ўручылі ўзнагароду імя Леха Качыньскага
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
09.06.2019 11:50
Ляўрэатам стаў польскі гісторык Анджэй Новак за напісаньне манаграфіі па гісторыі краіны.
Aliaksandr Papko/radyjo.net
А 10 раніцы ў Варшаве пачаўся апошні дзень кангрэса «Польшча – Буйны праект».
Трохдзённае мерапрыемства праходзіла ў будынку Каралеўскага замку ў Варшаве. У кангрэсе ўзялі ўдзел каля 1300 чалавек з Польшчы і сьвету.
Падчас кангрэса абмяркоўваліся шанцы і пагрозы, якія стаяць перад Польшчай. У апошні дзень кангрэсу ўдзельнікі размаўлялі пра маладую польскую эміграцыю і чаканьні ад польскай культуры.
Таксама адбылася ўрачыстасьць уручэньня прэмія імя прэзыдэнта Леха Качыньскага.
Старшыня праграмнай рады Кангрэса прафэсар Здзіслаў Краснадэмбскі заявіў, што сёлета пераможцам стаў вядомы польскі гісторык, прафэсар Анджэй Новак.
Ён падкрэсьліў, што ўзнагарода прысуджаецца людзям, якія ўмацоўваюць культуру і традыцыі Польшчы, разьвіваюць, рэклямуюць ды прасоўваюць яе, і не дэканструююць.
Прафэсар Анджэй Новак лічыцца «выбітным сучасным гісторыкам. Ён аўтар манумэнтальнай гісторыі Польшчы.
ПР/юл