Вялізная перавага кіроўнай партыі над апазыцыяй
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.06.2019 11:38
40% палякаў гатовыя галасаваць на партыю «Права і справядлівасьць».
Andrzej Duda. Photo: PAP/Marcin Obara
Апазыцыя ладзіць шырокую кааліцыю ў адказ.
Калі б парлямэнцкія выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, «Аб'яднаныя правыя сілы» атрымалі б вялікую перамогу над канкурэнтамі, вынікае з апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага сацыялягічнай майстэрняй «Сацыяльныя зьмены» для партала WPolityce.pl.
За кааліцыю пад кіраўніцтвам партыі «Закон і справядлівасьць» прагаласавала б 41,5% выбарцаў. Другое месцы ў рэйтынгу заняла партыя «Грамадзянская плятформа» з 22,4% падтрымкі. Трэцяе месца атрымаў рух «Кукізʼ15» з 9,3% галасоў. Далей ідуць рух «Вясна» з 8,9% і Польская сялянская партыя 5% падтрымкай.
Каб павялічыць сваю электаральную базу партыя «Грамадзянская плятформа» заявіла пра стварэньне шырокай кааліцыі. Пакуль да яе далучылася партыя «Сучасная». Палітыкі патлумачылі свой крок жаданьнем паказаць выбарцам, што яны будуць змагацца разам, не будуць кожны цягнуць у свой бок.
ПР/юл