Новы прэзыдэнт Летувы зь першым візытам накіруецца ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.06.2019 17:21
Варшаву Гітанас Науседа наведае ў ліпені, неўзабаве пасьля сваёй інаўгурацыі.
Прэзыдэнт Летувы Гітанас Науседа Автор: Kapeksas - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7942347
Новы прэзыдэнт Летувы зь першым візытам накіруецца ў Польшчу
Варшаву Гітанас Науседа наведае ў ліпені, неўзабаве пасьля сваёй інаўгурацыі.
Нядаўна абраны прэзыдэнт Летувы Гітанас Науседа зь першым афіцыйным візытам накіруецца ў Польшчу. Варшаву ён наведае ў ліпені, неўзабаве пасьля сваёй інаўгурацыі. Інаўгурацыя новага летувіскага прэзыдэнта заплянаваная на 12 ліпеня.
„Першы афіцыйны візыт прэзыдэнт ажыцьцявіць 16 ліпеня”, - заявіў журналістам кіраўнік летувіскай дыпляматыі Лінас Лінкявічус.
Міністар таксама спаслаўся на заяву новага прэзыдэнта аб плянах наладжаньня дыялёгу зь Беларусьсю й зьмене летувіскай рыторыкі ў дачыненьні да Расеі. Паводле кіраўніка летувіскага МЗС, могуць адбыцца невялікія тактычныя карэкціроўкі, але рашучых зьменаў у замежнай палітыцы краіны чакаць ня варта.
Эканаміст і былы дарадчык аднаго з найбуйнейшых летувіскіх банкаў Гітанас Науседа ў траўні выйгралі прэзыдэнцкія выбары ў Летуве. Яшчэ да выбараў абвясьціў, што ў выпадку перамогі зь першым замежным візытам накіруецца ў Польшчу.
аз
Нядаўна абраны прэзыдэнт Летувы Гітанас Науседа зь першым афіцыйным візытам накіруецца ў Польшчу. Варшаву ён наведае ў ліпені, неўзабаве пасьля сваёй інаўгурацыі. Інаўгурацыя новага летувіскага прэзыдэнта заплянаваная на 12 ліпеня.
„Першы афіцыйны візыт прэзыдэнт ажыцьцявіць 16 ліпеня”, - заявіў журналістам кіраўнік летувіскай дыпляматыі Лінас Лінкявічус.
Міністар таксама спаслаўся на заяву новага прэзыдэнта аб плянах наладжаньня дыялёгу зь Беларусьсю й зьмене летувіскай рыторыкі ў дачыненьні да Расеі. Паводле кіраўніка летувіскага МЗС, могуць адбыцца невялікія тактычныя карэкціроўкі, але рашучых зьменаў у замежнай палітыцы краіны чакаць ня варта.
Эканаміст і былы дарадчык аднаго з найбуйнейшых летувіскіх банкаў Гітанас Науседа ў траўні выйграў прэзыдэнцкія выбары ў Летуве. Яшчэ да выбараў абвясьціў, што ў выпадку перамогі зь першым замежным візытам накіруецца ў Польшчу.
аз