Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы – рэкордна нізкае беспрацоўе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2019 14:07
Зьніжэньне колькасьці беспрацоўных зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах.
Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа.Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа.PAP/Leszek Szymański

У Польшчы – рэкордна нізкае беспрацоўе
Зьніжэньне колькасьці беспрацоўных зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах.
„У траўні ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,4% і быў на 0,2% ніжэйшы, чым у красавіку”, - паведаміла міністар Бажэна Борыс-Шопа (Bożena Borys-Szopa). Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі адзначыла, што пачынаючы з 1991 году ўзровень беспрацоўя ў краіне ніколі ня быў такі нізкі.
Напрыканцы траўня колькасьць беспрацоўных склала 907 тысяч 100 чалавек, то бок была на 95 тысяч ніжэйшая ў параўнаньні з траўнем мінулага году.
Міністар Бажэна Борыс-Шопа патлумачыла, што зьніжэньне колькасьці беспрацоўных зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах. Тым ня менш найбольшае падзеньне колькасьці беспрацоўных адбылося ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве - на 5,8% й Заходне-Паморскім - на 4%.
Колькасьць вакансій, пра якія працадаўцы заявілі службам занятасьці, склала ў траўні 122 300 і, у параўнаньні з красавіком, павялічылася на 3,5 тысячы.
аз

„У траўні ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,4% і быў на 0,2% ніжэйшы, чым у красавіку”, - паведаміла міністар Бажэна Борыс-Шопа (Bożena Borys-Szopa). Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі адзначыла, што пачынаючы з 1991 году ўзровень беспрацоўя ў краіне ніколі ня быў такі нізкі.

Напрыканцы траўня колькасьць беспрацоўных склала 907 тысяч 100 чалавек, то бок была на 95 тысяч ніжэйшая ў параўнаньні з траўнем мінулага году.

Міністар Бажэна Борыс-Шопа патлумачыла, што зьніжэньне колькасьці беспрацоўных зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах. Тым ня менш, найбольшае падзеньне колькасьці беспрацоўных адбылося ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве - на 5,8% й Заходне-Паморскім - на 4%.

Колькасьць вакансій, пра якія працадаўцы заявілі службам занятасьці, склала ў траўні 122 300 і, у параўнаньні з красавіком, павялічылася на 3,5 тысячы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт