Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве сустракаюцца сьпікеры парлямэнтаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2019 14:12
На сустрэчы абмяркоўваюць супольную гісторыю й найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад Эўропай.
У Варшаве праходзіць IV Саміт сьпікераў парлямэнтаў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.У Варшаве праходзіць IV Саміт сьпікераў парлямэнтаў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.PAP/Wojciech Olkuśnik

У Варшаве сустракаюцца сьпікеры парлямэнтаў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы
На сустрэчы абмяркоўваюць супольную гісторыю й найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад Эўропай.
Сёньня ў Варшаве праходзіць чацьвёрты саміт сьпікераў парлямэнтаў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. На сустрэчы абмяркоўваюць супольную гісторыю й найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад Эўропай.
У сувязі з асаблівым характарам сёлетняга саміту ў ім прымаюць удзел дзясяткі заслужаных дысыдэнтаў з краінаў былой Югаславіі, Нямеччыны, Чэхаславаччыны, Вугоршчыны й былых рэспублікаў СССР.
Сустрэча супадае з 30-годзьдзем дэмакратычных пераўтварэньняў у Польшчы.
Удзельнікі саміту размаўляюць, у прыватнасьці, аб фарміраваньні агульнай гістарычнай памяці, значэньні камунізму ў сьвядомасьці народаў і супольным вопытам краінаў Цэнтральнай Эўропы. Гаворка ідзе таксама пра сучаснасьць, у тым ліку, пра бясьпеку й пытаньні, зьвязаныя з Эўразьвязам.
Пры нагодзе саміту ў Сэйме была адкрытая выстава: „1989 - Год свабоды народаў- Перамога свабоднага слова”.
аз

Сёньня ў Варшаве праходзіць чацьвёрты саміт сьпікераў парлямэнтаў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. На сустрэчы абмяркоўваюць супольную гісторыю й найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад Эўропай.

У сувязі з асаблівым характарам сёлетняга саміту ў ім прымаюць удзел дзясяткі заслужаных дысыдэнтаў з краінаў былой Югаславіі, Нямеччыны, Чэхаславаччыны, Вугоршчыны й былых рэспублікаў СССР.

Сустрэча супадае з 30-годзьдзем дэмакратычных пераўтварэньняў у Польшчы.

Удзельнікі саміту размаўляюць, у прыватнасьці, аб фарміраваньні агульнай гістарычнай памяці, значэньні камунізму ў сьвядомасьці народаў і супольным вопыцe краінаў Цэнтральнай Эўропы. Гаворка ідзе таксама пра сучаснасьць, у тым ліку, пра бясьпеку й пытаньні, зьвязаныя з Эўразьвязам.

Пры нагодзе саміту ў Сэйме была адкрытая выстава: „1989 - Год свабоды народаў- Перамога свабоднага слова”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт