Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівае эўраатлянтычныя імкненьні Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.06.2019 10:11
Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся ўчора ў Брусэлі з новым кіраўніком Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівае эўраатлянтычныя імкненьні Ўкраіны
Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся ўчора ў Брусэлі з новым кіраўніком Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
„Польшча падтрымлівае эўраатлянтычныя імкненьні Ўкраіны”, - заявіў Анджэй Дуда пасьля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Брусэлі. Прэзыдэнт таксама падкрэсьліў, што Польшча падтрымлівае намаганьні Ўкраіны па аднаўленьні тэрытарыяльнай цэласнасьці й спыненьні акупацыі Крыму.
Анджэй Дуда выказаў таксама надзею на вырашэньне праблем ва ўзаемаадносінах.
„Я лічу, што прэзыдэнцкая група экспэртаў будзе актыўна працаваць над чарговымі крокамі па пабудове мосту паміж народамі. Усё гэта ў духу права й прымірэньня на будучыню”, - дадаў кіраўнік польскай дзяржавы.
Нагадаем, Варшава патрабуе, у прыватнасьці, каб улады ў Кіеве адмянілі забарону на эксгумацыю астанкаў палякаў, забітых на тэрыторыі Ўкраіны, у тым ліку ахвяраў Валынскай разьні.
аз