Logo Polskiego Radia
Print

Улады Беларусі засумняваліся ў ідэі „карты беларуса замежжа”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2019 09:14
Справа ў прэтэнзіях Канстытуцыйнага суду Беларусі да „карты паляка”. Гэта яшчэ не адмова, але й ня згода.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Улады Беларусі засумняваліся ў ідэі „карты беларуса замежжа”
Справа ў прэтэнзіях Канстытуцыйнага суду Беларусі да „карты паляка”. Гэта яшчэ не адмова, але й ня згода.
Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” расказала пра рэакцыю Нацыянальнага цэнтру заканадаўства Беларусі на прапановы зьменаў у беларускія законы, накіраваныя арганізацыяй у сакавіку.
Адна з прапановаў тычылася стварэньня пасьведчаньня „беларуса замежжа” — такое магло б даваць уладальніку (неграмадзяніну Беларусі, але этнічнаму беларусу) бязьвізавы ўезд у Беларусь, спрошчаную працэдуру рэгістрацыі, ільготныя крэдыты на вышэйшую адукацыю або іншыя прэфэрэнцыі.
„Нацыянальны цэнтар заканадаўства й прававых дасьледаваньняў лічыць мэтазгодным дадаткова вывучыць меркаваньні кампэтэнтных органаў пра магчымасьць увядзеньня такога дакумэнту(…) Гэта зьвязана з пазыцыяй Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да закону Рэспублікі Польшчы „Аб карце паляка“, - перадае адказ ЗБС „Бацькаўшчына”.
Беларускія ўлады разважалі пра „карту беларуса” прынамсі з 2008 году, у той час Міністэрства замежных спраў нават падрыхтавала адпаведны законапраект. Беларусы замежжа тады падтрымлівалі ініцыятыву беларускіх уладаў.
Агулам кароткае апісаньне прапановаў „Бацькаўшчыны” па зьменах у розныя законы заняла 13 старонак. Сьцьвярджаецца, што ідэі арганізацыі скіраваныя на пашырэньне супрацы зь беларусамі замежжа й прыцягненьне эканамічнага й інтэлектуальнага патэнцыялу беларусаў замежжа ў беларускую эканоміку, навуку, культуру й сацыяльную сфэру.
Прапановы ў закон „Аб грамадзянстве” паабяцалі разгледзець на паседжаньні рабочай групы, якая рыхтуе законапраект зьменаў у гэты закон, а прапановы па законах „Аб культуры” й „Аб СМІ” — „пры наступным комплексным зьмяненьні гэтых заканадаўчых актаў”.
аз

Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” расказала пра рэакцыю Нацыянальнага цэнтру заканадаўства Беларусі на прапановы зьменаў у беларускія законы, накіраваныя арганізацыяй у сакавіку, паведамляе „Свабода”.

Адна з прапановаў тычылася стварэньня пасьведчаньня „беларуса замежжа” — такое магло б даваць уладальніку (неграмадзяніну Беларусі, але этнічнаму беларусу) бязьвізавы ўезд у Беларусь, спрошчаную працэдуру рэгістрацыі, ільготныя крэдыты на вышэйшую адукацыю або іншыя прэфэрэнцыі.

„Нацыянальны цэнтар заканадаўства й прававых дасьледаваньняў лічыць мэтазгодным дадаткова вывучыць меркаваньні кампэтэнтных органаў пра магчымасьць увядзеньня такога дакумэнту(…) Гэта зьвязана з пазыцыяй Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да закону Рэспублікі Польшчы „Аб карце паляка“, - перадае адказ ЗБС „Бацькаўшчына”.

Беларускія ўлады разважалі пра „карту беларуса” прынамсі з 2008 году, у той час Міністэрства замежных спраў нават падрыхтавала адпаведны законапраект. Беларусы замежжа тады падтрымлівалі ініцыятыву беларускіх уладаў.

Агулам кароткае апісаньне прапановаў „Бацькаўшчыны” па зьменах у розныя законы заняла 13 старонак. Сьцьвярджаецца, што ідэі арганізацыі скіраваныя на пашырэньне супрацы зь беларусамі замежжа й прыцягненьне эканамічнага й інтэлектуальнага патэнцыялу беларусаў замежжа ў беларускую эканоміку, навуку, культуру й сацыяльную сфэру.

Прапановы ў закон „Аб грамадзянстве” паабяцалі разгледзець на паседжаньні рабочай групы, якая рыхтуе законапраект зьменаў у гэты закон, а прапановы па законах „Аб культуры” й „Аб СМІ” — „пры наступным комплексным зьмяненьні гэтых заканадаўчых актаў”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт