Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда сустрэнецца з генсэкам НАТО й прэзыдэнтам Украіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.06.2019 14:01
Размовы будуць датычыць „Форт Трамп” і двухбаковых адносінаў з Украінай.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаПрэзыдэнт Анджэй ДудаPAP/Rafał Guz

Анджэй Дуда Сустрэнецца з генсэкам НАТО й прэзыдэнтам Украіны
Размовы будуць датычыць „Форт Трамп” і двухбаковых адносінаў з Украінай.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэнецца сёньня ў Брусэлі зь генэральным сакратаром НАТО й новым прэзыдэнтам Украіны. Перамовы з Енсам Стальтэнбэргам будуць прысьвечаны плянам павелічэньня амэрыканскай ваеннай прысутнасьці ў Польшчы. У сваю чаргу сустрэча з Уладзімірам Зяленскім будзе датычыць супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай, а таксама складаных гістарычных пытаньняў.
У сядзібе Паўночнаатлянтычнага альянсу Анджэй Дыда прадставіць стан перамоваў з ЗША па справе павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы. Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) заявіў, што Анджэй Дуда хоча зрабіць гэта яшчэ да свайго візыту ў Вашынгтоне, які заплянаваны на наступным тыдні.
Пасьля размовы з кіраўніком НАТО Анджэй Дуда адправіцца на сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зеленскім. Паводле Кшыштафа Шчэрскага, польскі бок спадзяецца, што новы прэзыдэнт Украіны паспрыяе вырашэньні спрэчных гістарычных пытаньняў паміж краінамі.
„Добрым пачаткам была б адмена забарону на эксгумацыю”, - дадаў Шчэрскі.
Нагадаем, улады ў Кіеве не згаджаюцца на эксгумацыю астанкаў палякаў, забітых на тэрыторыі Украіны, у тым ліку парэшткаў ахвяр Валынскай разьні.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэнецца сёньня ў Брусэлі зь генэральным сакратаром НАТО й новым прэзыдэнтам Украіны. Перамовы з Енсам Стoлтэнбэргам будуць прысьвечаны плянам павелічэньня амэрыканскай ваеннай прысутнасьці ў Польшчы. У сваю чаргу сустрэча з Уладзімірам Зяленскім будзе датычыць супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай, а таксама складаных гістарычных пытаньняў.

У сядзібе Паўночнаатлянтычнага альянсу Анджэй Дыда прадставіць стан перамоваў з ЗША па справе павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы. Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) заявіў, што Анджэй Дуда хоча зрабіць гэта яшчэ да свайго візыту ў Вашынгтоне, які заплянаваны на наступным тыдні.

Пасьля размовы з кіраўніком НАТО Анджэй Дуда адправіцца на сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Паводле Кшыштафа Шчэрскага, польскі бок спадзяецца, што новы прэзыдэнт Украіны паспрыяе вырашэньні спрэчных гістарычных пытаньняў паміж краінамі.

„Добрым пачаткам была б адмена забарону на эксгумацыю”, - дадаў Шчэрскі.
Нагадаем, улады ў Кіеве не згаджаюцца на эксгумацыю астанкаў палякаў, забітых на тэрыторыі Украіны, у тым ліку парэшткаў ахвяр Валынскай разьні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт