З нагоды ІІ Эўрапейскіх гульняў у КПП выдзелілі асобныя калідоры 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.06.2019 08:12
                    
                                 
                
                
                    Гарадзенская мытня выдзеліла асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсмэнаў ІІ Эўрапейскіх гульняў. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У пунктах пропуску Гарадзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні ІІ Эўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсмэнаў, а таксама ўстанавілі 50 новых інфармацыйных электронных табло, паведамілі БЕЛТА ў мытні.
Асобныя калідоры будуць абазначаны лягатыпам ІІ Эўрапейскіх гульняў на інфармацыйным табло. „Спартсмэнам і балельшчыкам, для якіх на пэрыяд спаборніцтваў устаноўлены спрошчаны парадак афармленьня, трэба будзе прайсьці па такім калідоры й прадаставіць супрацоўніку мытні пашпарт, а таксама дакумэнты на транспартны сродак", - адзначылі ў Гарадзенскай мытні.
Электронныя табло разьмешчаны на аўтобусным і легкавым каналах у пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-летувіскай межах. Іх устанавілі на ўезьдзе й выезьдзе з краіны. На табло выводзіцца лягатып ІІ Эўрапейскіх гульняў, абазначэньні чырвонага або зялёнага калідораў, а таксама актуальная інфармацыя аб парадку перамяшчэньня тавараў празь мяжу.
аз