Прэм’ер усклаў кветкі да Помніка забітым работнікам верфі ў Гданьску 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        03.06.2019 11:17
                    
                    Прадстаўнікі ўраду ўдзельнічаюць у сьвяткаваньні 40-й гадавіны першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу. 
                
	PAP/Adam Warżawa
                     
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі ўсклаў кветкі да Помніка забітым работнікам верфі ў Гданьску. Прадстаўнікі ўраду, старшыня «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі і гданьскі мітрапаліт арцыбіскуп Славой Лешэк Глодзь удзельнічаюць у сьвяткаваньні 40-й гадавіны першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу, арганізаваным прафсаюзам «Салідарнасьць».
Урачыстасьць распачалася ўручэньнем тытулу Чалавека году тыднёвіка «Салідарнасьць» ксяндзу-прэлату Людвіку Кавальскаму, пробашчу Базылікі Сьвятой Брыгіды ў Гданьску.
З прамовамі выступілі прэм’ер Матэвуш Маравецкі, Яраслаў Качыньскі і арцыбіскуп Глодзь, зачытаны ліст ад прэзыдэнта Анджэя Дуды.
Чарговым пунктам стала навуковая канфэрэнцыя з удзелам экспэртаў, прысьвечаная ўнёску Яна Паўла ІІ ва ўзьнікненьне прафсаюзу «Салідарнасьць». Апошнім пунктам стане адкрыцьцё пленэрнай выставы «Сьвяты Айцец з «Салідарнасьцю» – «Салідарнасьць» са Сьвятым Айцом».
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі ўсклаў кветкі да Помніка забітым работнікам верфі ў Гданьску. Прадстаўнікі ўраду, старшыня «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі і гданьскі мітрапаліт, арцыбіскуп Славой Лешэк Глудзь удзельнічаюць у сьвяткаваньні 40-й гадавіны першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу, арганізаваным прафсаюзам «Салідарнасьць».
Урачыстасьць распачалася ўручэньнем тытулу Чалавека году тыднёвіка «Салідарнасьць» ксяндзу-прэлату Людвіку Кавальскаму, пробашчу Базылікі Сьвятой Брыгіды ў Гданьску.
З прамовамі выступілі прэм’ер Матэвуш Маравецкі, Яраслаў Качыньскі і арцыбіскуп Глудзь, зачытаны ліст ад прэзыдэнта Анджэя Дуды.

ав