Logo Polskiego Radia
Print

Польскія арганізацыі правялі летнік на Нёмане (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.06.2019 10:31
Найлепшым камандам узнагароды ўручыў кіраўнік консульскага аддзяленьня Амбасады Польшчы ў Менску Марэк Пэндзіх.

Закончыўся пяты турыстычны летнік польскіх арганізацый з цэнтральнай Беларусі. У доме адпачынку непадалёк Стоўпцаў учора завяршылася трохдзённая сустрэча. Апошняе спаборніцтва на турыстычным летніку для многіх было самым цікавым. Гэта быў конкурс прыгатаваньня польскіх страваў на вогнішчы.
Старшыня журы Анатоль Гардзей гаварыў карэспандэнту Польскага радыё, што перамагла страва з больш усходнімі каранямі, якую найлепш ацанілі самыя ўдзельнікі летніку.
А. Гардзей: Былі зробленыя разнастайныя стравы – ад баршчу з вушкамі да блінчыкаў з тварагом. Атрымалася так, што найлепшай была каманда, якая жыве найдалей ад месца правядзеньня летніку, бо з Барысава. Яна зрабіла плоў у катле.
Кіраўнік таварыства «Poloniczka» Сьвятлана Замоціна, якая арганізоўвала летнік, кажа, што ўсе ўдзельнікі добра бавілі час.
С. Замоціна: Нас было больш за 130 чалавек. Было вельмі шмат сем’яў з дзецьмі, яны прымалі ўдзел у спаборніцтвах, радаваліся перамогам, цудоўнае надвор’е, цудоўнае месца, плыве Нёман. Як раз як у нашай Ажэшкі: Над Нёманам усё ў парадку.
Найлепшым камандам і ўдзельнікам узнагароды ўручыў кіраўнік консульскага аддзяленьня Амбасады Польшчы ў Менску Марэк Пэндзіх.

ав, фота Ў. Пац.

/

/

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт