Сэнат адзначыць сваё 30-годзьдзе
4 чэрвеня спаўняецца 30 гадоў з моманту правядзеньня свабодных выбараў у Сэнат.
У аўторак, 4 чэрвеня спаўняецца 30 гадоў з моманту правядзеньня свабодных выбараў у Сэнат (вышэйшую палату польскага парлямэнту) . З гэтай нагоды адбудзецца ўрачыстае паседжаньне палаты, паведаміў сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski).
Сустрэча адбудзецца ў Калоннай зале Сэйму, то бок там, дзе першапачаткова адбываліся паседжаньні Сэнату І скліканьня. Заплянаваныя выступленьні прэзыдэнта Анджэя Дуды, сьпікераў Сэйму й Сэнату Марэка Кухціньскага(Marek Kuchciński) і Станіслава Карчэўскага, а таксама прэм'ера Матэвуша Маравецкага. На ўрачыстасьць былі запрошаныя сэнатары цяперашняга й папярэдніх скліканьняў.
Станіслаў Карчэўскі таксама паведаміў, што з нагоды 30-годзьдзя Сэнату адбудуцца падзеі ў памяць аб выбарах 4 чэрвеня 1989 году. На Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве 3 чэрвеня будзе адкрытая выстава на адкрытым паветры „1989 год. Мы павінны выйграць”.
4 чэрвеня, перад урачыстым паседжаньнем палаты, сэнатары прымуць удзел у імшы ў архікатэдральнай базыліцы сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Варшаве, а ўвечары ў Вялікім тэатры адбудзецца канцэрт.
аз
У аўторак, 4 чэрвеня спаўняецца 30 гадоў з моманту правядзеньня часткова свабодных выбараў у Сэйм і свабодных выбараў у Сэнат. З гэтай нагоды адбылoся ўрачыстае паседжаньне вышэйшaй палату польскага парлямэнту.
Сустрэча адбылaся ў Калоннай зале Сэйму, то бок там, дзе першапачаткова адбываліся паседжаньні Сэнату І скліканьня.
Aдбыліся выступленьні прэзыдэнта Анджэя Дуды, сьпікераў Сэйму й Сэнату Марэка Кухціньскага(Marek Kuchciński) і Станіслава Карчэўскага (Stanisław Karczewski), а таксама прэм'ера Матэвуша Маравецкага. На ўрачыстасьць былі запрошаныя сэнатары цяперашняга й папярэдніх скліканьняў.
З нагоды 30-годзьдзя Сэнату адбудуцца падзеі ў памяць аб выбарах 4 чэрвеня 1989 году. На Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве 3 чэрвеня былa адкрытая выстава на адкрытым паветры „1989 год. Мы павінны выйграць”.
Перад урачыстым паседжаньнем палаты, сэнатары прынялі ўдзел у імшы ў архікатэдральнай базыліцы сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Варшаве, а ўвечары ў Вялікім тэатры адбудзецца канцэрт.
Урачыстасьці з нагоды 30-годзьдзя часткова свабодных парлямэнцкіх выбараў, арганізаваныя апазыцяй, праходзяць у Гданьску. Чакаецца удзел старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска й былога прэзыдэнта, легендарнага лідара руху „Салідарнасьць” Леха Валэнсы.
аз