Logo Polskiego Radia
Print

Паталягічны паток у інтэрнэце – пагроза дзецям

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.06.2019 17:01
Амаль 40% падлеткаў ня бачыць нічога дрэннага ў тым, каб зарабляць на гвалце й прыніжэньні другога чалавека.
pixabay.com/Public Domain CC0

Паталягічны паток у інтэрнэце – пагроза дзецям
Амаль 40% падлеткаў ня бачыць нічога дрэннага ў тым, каб зарабляць на гвалце й прыніжэньні другога чалавека.
38% падлеткаў заяўляюць, што паталягічны паток паказвае сапраўднае жыцьцё. Столькі ж маладых людзей ва ўзросьце 13-15 гадоў ня бачыць нічога дрэннага ў тым, каб зарабляць на гвалце й прыніжэньні другога чалавека. Пра гэта сьведчаць дадзеныя дакладу „Паталягічны стрымінг у Інтэрнэце”. Гэта першае падобнае дасьледаваньне, праведзенае ў Польшчы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Што такое паталягічны паток? Гэта трансьляцыя відэа ў прамым эфіры, падчас якой паказваюцца вульгарныя, зьневажальныя, гвалтоўныя фізычныя й вэрбальныя паводзіны. Героі часта знаходзяцца пад узьдзеяньнем алькаголю або наркотыкаў. Што асабліва важнае, дык тое, што людзі, якія гэтым займаюцца, зарабляюць немалыя грошы. Гледачы плацяць ім за паталягічныя паводзіны.
Варта адзначыць, што паталягічны паток не абмяжоўваецца трансьляцыямі ўжывую на YouTube. Запісаныя ролікі распаўсюджваюцца ў інтэрнэце.
Чаму маладыя людзі хочуць глядзець такія рэчы? Паводле справаздачы, найчасьцей з-за цікаўнасьці, а таксама з-за нуды й жаданьня забавіцца. Цікава, што асобы якія глядзяць такія трансьляцыі, звычайна робяць гэта рэгулярна - у сярэднім 5 разоў у месяц. 43% падлеткаў сутыкаецца з гэткімі матэрыяламі ў інтэрнэце, па меншай меры, адзін раз у тыдзень.
Асабліва трывожным зьяўляецца той факт, што колькасьць паталягічных матэрыялаў у польскім інтэрнэце пастаянна павялічваецца, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

38% падлеткаў заяўляюць, што паталягічны паток паказвае сапраўднае жыцьцё. Столькі ж маладых людзей ва ўзросьце 13-15 гадоў ня бачыць нічога дрэннага ў тым, каб зарабляць на гвалце й прыніжэньні другога чалавека. Пра гэта сьведчаць дадзеныя дакладу „Паталягічны стрымінг у Інтэрнэце”. Гэта першае падобнае дасьледаваньне, праведзенае ў Польшчы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Што такое паталягічны паток? Гэта трансьляцыя відэа ў прамым эфіры, падчас якой паказваюцца вульгарныя, зьневажальныя, гвалтоўныя фізычныя й вэрбальныя паводзіны. Героі часта знаходзяцца пад узьдзеяньнем алькаголю або наркотыкаў. Што асабліва важнае, дык тое, што людзі, якія гэтым займаюцца, зарабляюць немалыя грошы. Гледачы плацяць ім за паталягічныя паводзіны.
Варта адзначыць, што паталягічны паток не абмяжоўваецца трансьляцыямі ўжывую на YouTube. Запісаныя ролікі распаўсюджваюцца ў інтэрнэце.

Чаму маладыя людзі хочуць глядзець такія рэчы?

Паводле справаздачы, найчасьцей з-за цікаўнасьці, а таксама з-за нуды й жаданьня забавіцца. Цікава, што асобы якія глядзяць такія трансьляцыі, звычайна робяць гэта рэгулярна - у сярэднім 5 разоў у месяц. 43% падлеткаў сутыкаецца з гэткімі матэрыяламі ў інтэрнэце, па меншай меры, адзін раз у тыдзень.

Асабліва трывожным зьяўляецца той факт, што колькасьць паталягічных матэрыялаў у польскім інтэрнэце пастаянна павялічваецца, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт