Logo Polskiego Radia
Print

Польскія пракуроры чацьвёрты дзень працуюць у Смаленску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2019 10:48
Прадстаўнікі польскіх сьледчых органаў прыехалі ў Смаленск 13-ы раз.

Польскія пракуроры чацьвёрты дзень працуюць у Смаленску
У Смаленску польскія пракуроры распачалі чацьвёрты дзень прац пры абломках Ту-154М. Самалёт разьбіўся 9 гадоў таму на смаленскім аэрапорце «Паўночны». У катастрофе загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі і 95 чальцоў дэлегацыі.
Прадстаўнікі польскіх сьледчых органаў прыехалі ў Смаленск 13-ы раз. Апошні раз агляд абломкаў праводзіўся ў верасьні мінулага году. Раней дасьледавалася таксама месца катастрофы.
Папярэднія разы, а таксама цяпер працы вядуцца пад наглядам расейскага Сьледчага камітэту. Пасьля завяршэньня прац сабраны матэрыял трапіць у Маскву і толькі пасьля апісаньня пры пасрэдніцтве Генпракуратуры будзе перададзены ў Польшчу.
Расея дзевяць гадоў не дае згоды на вяртаньне Польшчы абломкаў самалёту і бартавых самапісцаў. Расейцы не пагадзіліся на паўторны допыт авіякантралёраў са Смаленска, якіх польская пракуратура абвінаваціла ў наўмысным прычыненьні катастрофы ў паветраным руху.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт