Тэрэза Мэй абʼявіла пра сваю адстаўку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.05.2019 14:58
Брытанская прэмʼер-міністар адмаўляецца ад пасады кіраўніка Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі.
Foto: EPA/NEIL HALL Dostawca: PAP/EPA
Тэрэза Мэй назвала 7 чэрвеня датай свайго сыходу з пасады кіраўніка Кансэрватыўнай партыі. У крэсьле прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі яна застанецца даўжэй – да выбару новага кіраўніка партыі.
Гэтае рашэньне стала вынікам унутранага бунту ў кіруючай партыі. Прэмʼер-міністар шмат месяцаў беспасьпяхова спрабавала правесьці праз парлямэнт праект пагадненьня аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ (так званы Brexit). Аднак кожны раз яна сутыкалася з супрацівамі многіх фракцый унутры ўласнай партыі. Ўнутраны пратэст супраць Мэй узмацніўся пасьля таго, як на мінулым тыдні яна прапанавала правесьці другі рэфэрэндум у справе Brexit-у.
Старшыня Кансэрватыўнай партыі абвясьціла, што, калі Палата абшчын падтрымае ейны праект пагадненьня, яка можа арганізаваць парлямэнцкае галасаваньне ў справе арганізацыі рэфэрэндуму, які або зацьвердзіць пагадненьне або адменіць Brexit.
ПР/юл