SpaceX запусьціла спадарожнікі для глябальнага Інтэрнэту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        10.03.2018 10:03
                    
                                 
                
                
                    Кампанія пачала рэалізацыю праекта глябальнага доступу да Сеціва з дапамогай спадарожнікаў на арбіце.
                
                
                    
                        
Foto: twitter.com/SpaceX
                     
                
                
                
               
                
                         Кампанія Ілона Маска SpaceX запусьціла ракету-носьбіт Falcon 9 з 60 спадарожнікамі для раздачы «сусьветнага інтэрнэту» у рамках праграмы Starlink. Пра гэта паведамляецца ў Twitter-ы кампаніі.
Кожны з спадарожнікаў важыць 227 кг., агульная маса грузу – 18,5 тон. Гэта самая вялікая маса грузу для ракет гэтай мадэлі.
Кампанія плянуе пашырыць колькасьць спадарожнікаў Starlink да амаль 12 тысяч, каб забясьпечыць высакахуткасны доступ да інтэрнэту ва ўсім сьвеце.
SpaceX адна з кампаній, якія ажыцьцяўляюць праекты глябальнага пакрыцьця інтэрнэтам з дапамогай спадарожнікаў на арбіце.
PR/юл