У сілу ўступіла зьмененая газавая дырэктыва ЭЗ
Працунікі Nord Stream 2 спадзяюцца, што новыя правілы ўскладняць будаўніцтва трубаправоду.
Сёньня ў сілу ўступілі палажэньні, якія павінны ўскладніць рэалізацыю праекту Nord Stream 2. Цяпер краіны-члены супольнасьці маюць дзевяць месяцаў, каб ажыцьцявіць новую газавую дырэктыву.
Зьмены прымяняюцца да ўсіх трубаправодаў, якія разьмешчаны на тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку таксама тых, якія пачынаюцца паза межамі супольнасьці.
У канкрэтным выпадку заканадаўства ЭЗ прымяняецца выключна да тэрытарыяльных водаў Нямеччыны. Гаворка ідзе пра аб цэнавай празрыстасьці, падзел уласнасьці й доступу трэціх кампаніяў да трубы.
Правілы, якія тычныя астатняй часткі трубаправоду, павінны быць узгодненыя ў ходзе перамоваў паміж Расеяй і Нямеччынай, а Эўрапейская камісія будзе правяраць, ці заканадаўства ЭЗ выконваецца.
Ня ўсе членскія дзяржавы задаволеныя канчатковым кшталтам дырэктывы. Аднак усе згодныя, што гэта адзіны кампрамісны варыянт, на які пагадзіліся амаль усе члены ЭЗ.
аз
Сёньня ў сілу ўступілі палажэньні, якія павінны ўскладніць рэалізацыю праекту Nord Stream 2. Цяпер краіны-члены супольнасьці маюць дзевяць месяцаў, каб ажыцьцявіць новую газавую дырэктыву.
Зьмены прымяняюцца да ўсіх трубаправодаў, якія разьмешчаны на тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку таксама тых, якія пачынаюцца па-за межамі супольнасьці.
У канкрэтным выпадку заканадаўства ЭЗ прымяняецца выключна да тэрытарыяльных водаў Нямеччыны. Гаворка ідзе аб цэнавай празрыстасьці, пра падзел уласнасьці й доступу трэціх кампаніяў да трубы.