Вярхоўная рада Ўкраіны адхіліла законапраект Зяленскага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.05.2019 09:11
Новы прэзыдэнт Украіны прапанаваў унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства краіны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Вярхоўная рада Ўкраіны адхіліла законапраект Зяленскага
Новы прэзыдэнт Украіны прапанаваў унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства краіны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны адхіліла прапанаваны новым прэзыдэнтам Украіны законапраект па зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Уладзімір Зяленскі прапанаваў, між іншым, ліквідаваць аднамандатныя акругі на парлямэнцкіх выбарах і зьнізіць выбарчы парог з 5 да 3 працэнтаў.
Нагадаем, Уладзімір Зяленскі сваім указам распусьціў цяперашні парлямэнт. Аднак да завяршэньня дзейнасьці палаты хацеў увесьці зьмены ў выбарчы закон. На думку экспэртаў, зьмены былі б карысна для партыі Зяленскага „Слуга народа”.
Апрача таго ўкраінскія дэпутаты ў ходзе пазачарговага паседжаньня адхілілі прапанаваны прэзыдэнтам „Праект Закона аб унясеньні зьмяненьняў у Закон Украіны „Аб публічных закупках”. Дзякуючы яму магчымае было б фінансаваньне правядзеньня датэрміновых выбараў.
аз
Вярхоўная Рада Ўкраіны адхіліла прапанаваны новым прэзыдэнтам Украіны законапраект па зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Уладзімір Зяленскі прапанаваў, між іншым, ліквідаваць аднамандатныя акругі на парлямэнцкіх выбарах і зьнізіць выбарчы парог з 5 да 3 працэнтаў.
Нагадаем, Уладзімір Зяленскі сваім указам распусьціў цяперашні парлямэнт. Аднак, да завяршэньня дзейнасьці палаты ён хацеў увесьці зьмены ў выбарчы закон. На думку экспэртаў, зьмены былі б карысныя для партыі Зяленскага „Слуга народа”.
Апрача таго, украінскія дэпутаты ў ходзе пазачарговага паседжаньня адхілілі прапанаваны прэзыдэнтам „Праект Закона аб унясеньні зьмяненьняў у Закон Украіны „Аб публічных закупках”. Дзякуючы яму магчымае было б фінансаваньне правядзеньня датэрміновых выбараў.
аз