Нямеччына й Расея выступаюць супраць каналу праз Балтыйскую касу
Праціўнікі пракладкі суднаходнага канала праз Балтыйскую (Віслінскую) касу дзейнічаюць вельмі зладжана ды эфэктыўна. На іх працуюць уплывовыя лабісцкія структуры. У Польшчы задаюцца пытаньнем: адкуль у няўрадавых экалягічных арганізацый столькі грошаў на падобную дзейнасьць? Былы міністар замежных спраў Польшчы, а зара дэпутата Эўрапарлямэнту Анна Фатыга разважвае на гэтую тэму.
Польскі інтэрнэт партал wpolityce.pl прааналізаваў крыніцы фінансаваньня «зялёных» арганізацый, якія актыўна пратэстуюць супраць будаўніцтва каналу, які так патрэбны польскай гаспадарцы.
Найбольш актыўны у гэтай падрыўной дзейнасьці зьяўляецца арганізацыя «Эка-Зьвяз», якая ўваходзіць у кааліцыю «Ратуйма рэчкі». Галоўным спонсарам арганізацыі зьяўляецца Фонд імя Баторыя, які ў сваю чаргу фінансуецца Джорджам Сорасам.
Да барацьбы супраць будаўніцтва канала праз Балтыйскую касу далучыўся нямецкі ўплывовы Фонд імя Генрыха Бёля. Дадзены фонд працуе пад апекай і сьціслым кантролем ураду Нямеччыны і партыі «Зялёных». Прыкладна некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра нямецкае Міністэрства асьветы й навуковых дасьледаваньняў накіравала Фонду імя Бёля.
Нямецкі супраціў будаўніцтву польскага каналу, будзіць вялікую заклапочанасьць. Асабліва пры ўмовах, калі нямецкі й расейскі капітал маюць агульныя інтарэсы ў басэйне Балтыйскага мора.
Эўрадэпутат ад правячай у Польшчы права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Анна Фатыга бачыць у так званай экалягічнай дзейнасьці адназначнае заангажаваньня Крамля.
Анна Фатыга: Ведаеце, я бы дапоўніла матэрыял партала wpolityce.pl Мне падаецца, падтрымка гэтых пратэстаў ідзе з двух кірункаў. Ня толькі з боку Нямеччыны. Калі ўважліва прыгледзецца да расейскіх СМІ, мы ўбачым, што яны ўжо даўно вядуць падобную інфармацыйную кампанію. Возьмем, напрыклад, партал Спутнік, які актыўна дзейнічае ў Польшчы. Менавіта расейскі прапагандысцкі партал Спутнік стаў рупарам тых галасоў, якія выступаюць супраць пракладкі каналу. На жаль, у гэтым былі замешаныя нават лякальныя ўлады Паморскага ваяводзтва.
Былая міністар замежных спраў Польшчы Анна Фатыга ў эфіры Польскага радыё выказала зьдзіўленьня непасьлядоўнасьцю замежнай палітыкі Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны.
Анна Фатыга: У выпадку Нямеччыны іх пазыцыя выглядае наогул дзіўна. Бо падчас расейскай блякады ўкраінскіх партоў на Азоўскім моры падыход урад ФРГ характарызуецца надзвычайнай рацыянальнасьцю і кампэтэнтнасьцю – расейская палітыка на Азове жорстка крытыкуюцца. А што мы маем тут у Польшчы, на Балтыйскай касе недалёка ад нямецкай мяжы!? Менавіта нічога! Урад Нямеччыны ня хоча дражніць мядзьведзя й наўпрост ігнаруе гэтую праблему, у Бэрліне яе замоўчваюць. Аднак, дзяржавы Усходняй і Цэнтральнай Эўропы не павіны гэтага дазваляць. Рэалізацыя вялікага інвэстыцыйнага праекту цераз пракладку каналу праз Балтыйскую касу – гэта нацыянальныя інтарэсы Польшчы. Вельмі добра, што польскія СМІ стаяць на іх варце.
Разважаючы на тэму сапраўдных экалягічных праблемаў, дэпутат Эўрапарлямэнту Фатыга, нагадала аб стратэгічных прыярытэтах дзяржавы.
Анна Фатыга: Вядома, экалягічныя пытаньні існуюць па ўсім сьвеце. На самой справе, гэта надзвычай важная праблема. Аднак у змаганьні за экалёгію і прыроду таксама ёсьць межы здаровага глузду. Кожная дзяржава, нават немцы й скандынавы заўжды аддадуць перавагу справах нацыянальнай бясьпекі ды тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы, агулам стратэгічным нацыянальным інтарэсам. Я зноўку нагадаю, усе дзяржавы-чальцы ЭЗ, як адзін асудзілі дзеяньні Расеі на Азоўскім Моры. Падчас расейскай блякады Керчанскай затокі Эўрапарлямэнт пераважнай большасьцю галасоў прыняў адпаведную рэзалюцыю. У дакумэнце, сярод іншага, утрымліваўся запіс аб забесьпячэньні свабоднага суднаходзтва ў акваторыі Балтыйскай касы. Улады Нямеччыны на агульнаэўрапейскіх форумах дэкляруюць правільную вытрыманую пазыцыю, аднак калі справа даходзіць да двухбаковыя адносінаў яны пачынаюць гаварыць на зусім іншай мове.
Былая міністар Замежных спраў Польшчы, а зараз дэпутат Эўрапарлямэнту Анна Фатыга на хвалях Польскага Радыё разважала пра намяцка-расейскую змову супраць будаўніцтва каналу праз Балтыйскую касу.
PR24/wpolityce.pl/эж
Праціўнікі пракладкі суднаходнага канала праз Балтыйскую (Віслінскую) касу дзейнічаюць вельмі зладжана ды эфэктыўна. На іх працуюць уплывовыя лабісцкія структуры. У Польшчы задаюцца пытаньнем: адкуль у няўрадавых экалягічных арганізацый столькі грошаў на падобную дзейнасьць? Былы міністар замежных спраў Польшчы, а зара дэпутата Эўрапарлямэнту Анна Фатыга разважвае на гэтую тэму.
Польскі інтэрнэт партал wpolityce.pl прааналізаваў крыніцы фінансаваньня «зялёных» арганізацый, якія актыўна пратэстуюць супраць будаўніцтва каналу, які так патрэбны польскай гаспадарцы.Найбольш актыўны у гэтай падрыўной дзейнасьці зьяўляецца арганізацыя «Эка-Зьвяз», якая ўваходзіць у кааліцыю «Ратуйма рэчкі». Галоўным спонсарам арганізацыі зьяўляецца Фонд імя Баторыя, які ў сваю чаргу фінансуецца Джорджам Сорасам.