Logo Polskiego Radia
Print

Карчэўскі: Польшча заўсёды была амбасадарам Грузіі ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.05.2019 14:22
Сёньня другі дзень візыту старшыні Сэнату Польшчы Станіслава Карчэўскага ў Грузіі.
Станіслаў Карчэўскі на мяжы з Паўднёвай Асэтыяй Станіслаў Карчэўскі на мяжы з Паўднёвай Асэтыяй PAP/Paweł Supernak

На сустрэчы ў польскай амбасадзе ў Тбілісі з грузінскімі парлямэнтарамі, дыпляматамі і прадстаўнікамі польскай дыяспары, Карчэўскі падкрэсьліў, што для Польшчы, Грузія зьяўляецца стратэгічным партнэрам і сябрам.

«Польшча заўсёды была амбасадарам Грузіі ў Эўропе, мы вельмі хочам, каб грузінскі шлях у Эўрапейскі Зьвяз і поўнае сяброўства ў НАТО быў як мага кароткі», – сказаў у Тбілісі старшыня польскага Сэнату.

Станіслаў Карчэўскі ўсклаў вянок да помніка загінулым героям у барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі і сустрэўся са старшынёй парлямэнта Грузіі Іракліем Кобахідзэ.

Спікер Сэнату наведаў Одзісі на дэмаркацыйнай лініі з Паўднёвай Асэтыяй – непрызнаванай міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкай рэспублікай.

Заўтра заплянавана сустрэча з прэзыдэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Грузіі.

Станіслаў Карчэўскі знаходзіцца з чатырохдзённым візытам у Грузіі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт