Logo Polskiego Radia
Print

Ужо 7,5 млн пэнсіянэраў у Польшчы атрымалі „трынаццатку”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 10:01
Апошні транш аднаразовай дапамогі для пэнсіянэраў будзе выплачаны 25 траўня.
Mіністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Mіністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. PAP/Lech Muszyński

Ужо 7,5 млн пэнсіянэраў у Польшчы атрымалі „трынаццатку”
Апошні транш аднаразовай дапамогі для пэнсіянэраў будзе выплачаны 25 траўня.
Ужо больш за 7,5 млн пэнсіянэраў атрымала гэтак званую 13-ю пэнсію, то бок аднаразовую дапамогу ў памеры мінімальнай пэнсіі ў краіне. Пра гэта паведаміла міністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).
Апошні транш „трынаццаткі” будзе выплачаны 25 траўня.
Эльжбета Рафальска: Калі нехта хвалюецца, ці атрымае сродкі да канца месяца, то я супакойваю: «Шаноўнае спадарства, апошні транш будзе выплачаны 25 траўня».
„13-я пэнсія” – гэта адзін з элемэнтаў прынятай сёлета праграмы па сацыяльнай дапамозе, якую называюць таксама „Пяцёркай Качыньскага”. Пэнсіянэры й інваліды атрымаюць па каля 250 эўра без выліку падаткаў і збораў, то бок больш за 200 эўра на руку.
аз

Ужо больш за 7,5 млн пэнсіянэраў атрымала гэтак званую 13-ю пэнсію, то бок аднаразовую дапамогу ў памеры мінімальнай пэнсіі ў краіне. Пра гэта паведаміла міністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).
Апошні транш „трынаццаткі” будзе выплачаны 25 траўня.

Эльжбета Рафальска: Калі нехта хвалюецца, ці атрымае сродкі да канца месяца, то я супакойваю: Шаноўнае спадарства, апошні транш будзе выплачаны 25 траўня.

„13-я пэнсія” – гэта адзін з элемэнтаў прынятай сёлета праграмы па сацыяльнай дапамозе, якую называюць таксама „Пяцёркай Качыньскага”. Пэнсіянэры й інваліды атрымаюць па каля 250 эўра без выліку падаткаў і збораў, то бок больш за 200 эўра на руку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт