Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімер Зяленскі ўступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.05.2019 13:49
Ужо падчас інагурацыі прэзыдэнт Зяленскі заявіў аб роспуску Вярхоўнай Рады, таксама у саркастычным стылі ён прапанаваў ураду падаць у адстаўку.
Уладзімер Зяленскі падчас інагурацыі Уладзімер Зяленскі падчас інагурацыі PAP/EPA/ANDRII NESTERENKO

Уладзімер Зяленскі ўступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны
Падчас урачыстага пасяджэньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Зяленскі склаў прысягу на вернасьць украінскаму народу. Выступаючы ў парлямэнце Зяленскі адзначыў, што яго перамога зьяўляецца перамогай усіх грамадзян Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі абвясьціў, што яго асноўнай мэтай на пасадзе прэзыдэнта будзе спыненьне агню на Данбасе. Уладзімер Аляксандравіч Зяленскі дэкляраваў гатоўнасьць прымаць непапулярныя рашэньні. Адначасова новы прэзыдэнт падкрэсьліў, што ня можа ісьці мовы пра страту ўкраінскіх тэрыторый.
Ужо падчас інагурацыі прэзыдэнт Зяленскі заявіў аб роспуску Вярхоўнай Рады, таксама глава дзяржавы ў саркастычным стылі прапанаваў ураду падаць у адстаўку.
На думку новага прэзыдэнта, што за два месяцы да канца працы Вярхоўнай Рады, парлямэнтары павінны прыняць шэраг неабходных законаў, у прыватнасьці, закон аб пазбаўленьні парлямэнцкага імунітэту, закон аб крымінальнай адказнасьці за незаконнае ўзбагачэньне ды новы выбарчы кодэкс.
Сярод іншых на інагурацыі Зяленскага прысутнічалі яго бацькі, папярэднія прэзыдэнты Ўкраіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка. Таксама на ўрачыстасьць прыбылі шматлікія замежныя госьці, сярод іх былі прэзыдэнты ўсіх прыбалтыйскіх краінаў і таксама прэзыдэнты Грузіі й Вугоршчыны. Беларусь прадстаўляў віцэ-прэмер Ігар Ляшэнка, а Польшчу міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.

Падчас урачыстага пасяджэньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Зяленскі склаў прысягу на вернасьць украінскаму народу. Выступаючы ў парлямэнце Зяленскі адзначыў, што яго перамога зьяўляецца перамогай усіх грамадзян Украіны.

Прэзыдэнт Ўладзімер Зяленскі абвясьціў, што яго асноўнай мэтай на пасадзе будзе спыненьне агню на Данбасе. Уладзімер Аляксандравіч Зяленскі дэкляраваў гатоўнасьць прымаць непапулярныя рашэньні. Адначасова новы прэзыдэнт падкрэсьліў, што ня можа ісьці мовы пра страту ўкраінскіх тэрыторый.

Ужо падчас інагурацыі прэзыдэнт Зяленскі заявіў аб роспуску Вярхоўнай Рады, таксама глава дзяржавы ў саркастычным стылі прапанаваў ураду падаць у адстаўку.

На думку новага прэзыдэнта, што за два месяцы да канца працы Вярхоўнай Рады, парлямэнтары павінны прыняць шэраг неабходных законаў, у прыватнасьці, закон аб пазбаўленьні парлямэнцкага імунітэту, закон аб крымінальнай адказнасьці за незаконнае ўзбагачэньне ды новы выбарчы кодэкс.Сярод іншых на інагурацыі Зяленскага прысутнічалі яго бацькі, папярэднія прэзыдэнты Ўкраіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка.

Таксама на ўрачыстасьць прыбылі шматлікія замежныя госьці, сярод іх былі прэзыдэнты ўсіх прыбалтыйскіх краінаў і а прэзыдэнты Грузіі ды Вугоршчыны. Беларусь прадстаўляў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, а Польшчу міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт