16 траўня 1943 году лічыцца днём заканчэньня паўстаньня ў Варшаўскім гета. Гераічны збройны чын працягваўся 28 дзён. Перад паўстаньнем габрэі разумелі, што сілы няроўныя й што іх чакае параза, але вырашылі супрацьстаяць немцам і загінуць з гонарам, а не ў засьценках канцэнтрацыйных лягераў.
Сымбалічным заканчэньнем паўстаньня ў Варшаўскім гета лічыцца момант, калі гітлераўцы ўзарвалі варшаўскую Вялікую сынагогу, якая знаходзілася ў польскай сталіцы па вуліцы Тламацке, 7 (Tłomackie, 7). Загад узарваць габрэйскую сьвятыню аддаў групэнфюрар СС і генэрал-лейтэнант паліцыі ды войск СС Юрген Штроп, ваенны злачынца, павешаны ў 1952 годзе ў Варшаве на моцы рашэньня польскага суда. На яго руках – кроў тысяч людзей у розных краінах. Гэта менавіта Штроп задушыў паўстаньне ў Варшаўскім гета й Варшаўскае паўстаньне, пасьля якога склаў рапарт начальству пад назвай «Варшавы больш не існуе».
Пасьля паўстаньня ў Варшаўскім гета ён напісаў: «Былы габрэйскі раён перастаў існаваць. Вялікая акцыя закончылася зьнішчэньнем сынагогі, што адбылося 16 траўня ў 20.15».
Гаворыць прафэсар Дар'юш Столя, дырэктар Музэю польскіх габрэяў «Полін».
Дарʼюш Столя: Гэтая прыгажэйшая сынагога, пабудаваная ў стылі клясыцызму, была сымбалем габрэйскай Варшавы. Будынак быў узьведзена ў 70-х гадах 19-га стагодзьдзя, сынагогу будавалі некалькі гадоў паводле праекту архітэктара Леанарда Марконі. Сынагога была рэлігійным цэнтрам для багацейшага габрэйскага насельніцтва Варшавы, для габрэйскай буржуазіі, большасьць якой на штодзень выкарыстоўвала польскую мову. Важную ролю ў жыцьці габрэйскага насельніцтва сынагога выконвала ажно да пачатку вайны.
Апошнія дні сынагогі сымбалічныя, бо генэрал СС Юрген Штроп, які камандаваў акцыяй па ліквідацыі паўстаньня ў Варшаўскім гета, загадаў яе ўзарваць як сымбаль габрэйскай Варшавы. У нас у музэі ёсьць здымкі ўзарванай сынагогі, якія Штроп далучыў да рапарту аб ліквідацыі паўстаньня, што выслаў свайму начальству.
Паўстаньне ў Варшаўскім гета пачалося 19 красавіка 1943 году. Непасрэднай прычынай збройнага чыну была акцыі па ліквідацыі гета, якую пачалі праводзіць немцы ў рамках пляну рэалізацыі Галакосту. Галоўную ролю ў арганізацыі й правядзеньні паўстаньня адыграў Габрэйскі баявы саюз, створаны ў лістападзе 1939 году былымі афіцэрамі Войска Польскага, габрэямі па нацыянальнасьці.
У рапарце Юрген Штроп напісаў, што ў апэрацыі ліквідацыі паўстаньня загінула амаль 14 тыс. габрэяў. Гісторыкі лічаць, што гэта могуць быць абʼектыўныя лічбы, паколькі 5-7 тыс. чалавек загінула падчас баявых дзеяньняў, а каля 5-6 тыс. згарэлі жыўцом, таму што немцы, увайшоўшы ў гета, падпальвалі дом за домам. Амаль 50 тыс. чалавек, якія засталіся ў гета ў самым яго канцы, былі вывезеныя ў лягер сьмерці «Трэблінка». З таго ж самага рапарту вынікае, што немцы страцілі 16 чалавек забітымі, а 93 атрымалі раненьні.
Варшаўскае гета, якое было адгароджанае ад арыйскай часткі Варшавы высокім мурам, было найбольшым у Эўропе. Празь яго прайшло каля паўмільёна чалавек. Пасьля паўстаньня тэрыторыю гета гітлераўцы спалілі ды зраўнялі зь зямлёй. Апошнія жыхары гета хаваліся на яго тэрыторыі да 1944 году.
Валеры Саўко

Гітлераўцы ў палаючым гета

Юрген Штроп (у цэнтры ў кепі й генэральскай форме) назірае за ліквідацыяй гета
У рапарце Юрген Штроп напісаў, што ў апэрацыі ліквідацыі паўстаньня загінула амаль 14 тыс. габрэяў. Гісторыкі лічаць, што гэта могуць быць абʼектыўныя лічбы, паколькі 5-7 тыс. чалавек загінула падчас баявых дзеяньняў, а каля 5-6 тыс. згарэлі жыўцом, таму што немцы, увайшоўшы ў гета, падпальвалі дом за домам. Амаль 50 тыс. чалавек, якія засталіся ў гета ў самым яго канцы, былі вывезеныя ў лягер сьмерці «Трэблінка». З таго ж самага рапарту вынікае, што немцы страцілі 16 чалавек забітымі, а 93 атрымалі раненьні.
Варшаўскае гета, якое было адгароджанае ад арыйскай часткі Варшавы высокім мурам, было найбольшым у Эўропе. Празь яго прайшло каля паўмільёна чалавек. Пасьля паўстаньня тэрыторыю гета гітлераўцы спалілі ды зраўнялі зь зямлёй. Апошнія жыхары гета хаваліся на яго тэрыторыі да 1944 году.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
фота: Public Domain