Logo Polskiego Radia
Print

Намесьніца прэм’ер-міністра Польшчы раскрытыкавала Вугоршчыну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.05.2019 14:24
Бэата Шыдла выказала занепакоенасьць правядзеньнем з Масквы ў Будапэшт Міжнароднага інвэстыцыйнага банку.
Намесьнік прэм'ер-міністара Польшчы Бэата Шыдла Намесьнік прэм'ер-міністара Польшчы Бэата Шыдла фота: P.Tracz/KPRM

У інтэрвію вугорскай штодзёнцы «Magyar Nemzet» польскі палітык выказала занепакоенасьць пераносам з Масквы ў Будапэшт сядзібы Міжнароднага інвэстыцыйнага банку. Шыдла выказала чаканьні, што ўлады Вугоршчыны патлумачаць гэта польскаму боку.

Міжнародны інвэстыцыйны банк быў створаны ў 1970 годзе для падтрымкі эканамічнага разьвіцьця краін Савету эканамічнай узаемадапамогі. У цяперашні час яго акцыянэрамі зьяўляюцца Балгарыя, Чэская Рэспубліка, Куба, Манголія, Румынія, Расея, Славакія, Вугоршчына і Віетнам. У красавіку гэтага года Расея была самым буйным акцыянэрам гэтага банку і мела 45,52 адсотка акцый.

У лютым было прынята рашэньне аб пераносе галоўнага офіса банку з Масквы ў Будапэшт. Вугоршчына забясьпечыла яму статус роўны дыпляматычнай місіі, у тым ліку яго супрацоўнікам гарантавала дыпляматычны імунітэт.

Бэата Шыдла выказала меркаваньне, што такі статус МІБ уяўляе «патэнцыяльную пагрозу міжнароднай бясьпецы». Намесьніца прэм’ер-міністра Польшчы сказала, што такім чынам спрашчаецца дзейнасьць расейскіх спэцслужбаў.

Польскі палітык падкрэсьлівала, што Расея імкнецца разарваць Эўрапейскі Зьвяз і вядзе вельмі агрэсіўную палітыку ў дачыненьні да сваіх суседзяў – Грузіі і Ўкраіны, і дадала, што "у апошні час Масква ўсё больш пагражае нам, палякам".

Паводле слоў Шыдла, Польшча хоча мець добрыя адносіны з Расеяй, але спачатку Масква мусіць зьмяніць сваю палітыку.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт