Logo Polskiego Radia
Print

Стартавала падрыхтоўка да Міжнароднага кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.05.2019 17:02
  • кангрэс.mp3
Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі адбудзецца 27-29 верасьня ў Вільні, рэгістрацыя ўдзельнікаў да 25 траўня.
На адным зь Міжнародных кангрэсаў дасьледчыкаў Беларусі (архіўны здымак)На адным зь Міжнародных кангрэсаў дасьледчыкаў Беларусі (архіўны здымак)фота: Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі

У аўторак у Менску прайшоў прэс-сьняданак, галоўнай тэмай якога стаў 8-ы Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. На сустрэчы быў прадстаўлены агляд мінулых кангрэсаў, а таксама яго сёлетняя формула. Мерапрыемства пройдзе ў канцы верасьня ў Вільні.
Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі адбудзецца 27-29 верасьня ў летувіскай сталіцы, а яго галоўнай акадэмічнай пляцоўкай стане Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. На мерапрыемстве будзе разгледжаны шэраг пытаньняў і праблемаў, датычных Беларусі: гісторыя, палітычныя й сацыялягічныя навукі, агульна гуманістыка ды міждысцыплінарныя галіны. Сярод удзельнікаў перш за ўсё навукоўцы з суседніх краін (Летува, Польшча, Расея, Украіна), але ёсьць таксама прадстаўнікі далёкага замежжа. Прычым палова заявак паступіла зь Беларусі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 25 траўня, таму пакуль рана казаць, хто канкрэтна прыедзе на форум, тым больш, што навукоўцы – гэта людзі, якія шмат якія рэчы робяць у апошні момант, сказаў Польскаму радыё кіраўнік аддзелу камунікацыі й разьвіцьця ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце Максімас Мілта. Паводле яго, кангрэс істотны ня толькі для беларусаў – ён унікальны й як рэгіянальная зьява.
Мастацтвазнаўца й культуроляг, супрацоўнік ЭГУ Сяргей Харэўскі лічыць, што кангрэсы займаюць унікальнае месца ў беларускай гуманітарыстыцы й гісторыі беларускай навукі. «Напрацоўкі папярэдніх гадоў – гэта неацэнны скарб», – лічыць навуковец.
Нагадаем, рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе закрытая 25 траўня. У сваю чаргу рэгістрацыя прадстаўнікоў СМІ, якія плянуюць асьвятляць кангрэс, пачнецца ў канцы жніўня, пачатку верасьня.
Валеры Саўко
поўныя выказваньні суразмоўцаў – слухайце далучаны гукавы файл

поўныя выказваньні суразмоўцаў – слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт