Logo Polskiego Radia
Print

Парад Перамогі адбыўся ў Гданьску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.05.2019 12:51
«Я ўпэўнены, мы надзвычай абавязаны тым людзям, бо менавіта дзякуючы іх подзьвігу зараз у нас вольная й незалежная Польшча.»
Парад Перамогі ў ГданьскуПарад Перамогі ў ГданьскуPAP/Adam Warżawa

У пяты раз у партовым горадзе Гданьск прайшоў Парад Перамогі. Парад распачаўся каля гістарычнага помніка «Зялёная брама». Ва ўрачыстасьці прымалі ўдзел харцэры ды гістарычныя рэканструктары.
Адзін з арганізатараў параду з няўрадавай арганізацыі Gladius Gloriae Вальдэмар Шчука, гаворыць што такім чынам яны выказваюць пашану ўсім тым, хто змагаўся за незалежнасьць Польшчы.
Вальдэмар Шчука: Пры дапамозе параду мы цікава распавядаем пра наш патрыятызм. Я ўпэўнены, мы надзвычай абавязаны тым людзям, бо менавіта дзякуючы іх подзьвігу зараз у нас вольная й незалежная Польшча.Гданьскі Парад Перамогі прайшоў вуліцамі Старога горада й завяршыўся каля Музэя Другой Сусьветнай вайны. На пляцоўцы перад музэем адбыўся канцэрт патрыятычнай песьні й прадстаўленьні гістарычных рэканструктараў.

У пяты раз у партовым горадзе Гданьск прайшоў Парад Перамогі. Парад распачаўся каля гістарычнага помніка «Зялёная брама». Ва ўрачыстасьці прымалі ўдзел харцэры ды гістарычныя рэканструктары.

Адзін з арганізатараў параду з няўрадавай арганізацыі Gladius Gloriae Вальдэмар Шчука, гаворыць што такім чынам яны выказваюць пашану ўсім тым, хто змагаўся за незалежнасьць Польшчы.

Вальдэмар Шчука: Пры дапамозе параду мы цікава распавядаем пра наш патрыятызм. Я ўпэўнены, мы надзвычай абавязаны тым людзям, бо менавіта дзякуючы іх подзьвігу зараз у нас вольная й незалежная Польшча.

Гданьскі Парад Перамогі прайшоў вуліцамі Старога горада й завяршыўся каля Музэя Другой Сусьветнай вайны. На пляцоўцы перад музэем адбыўся канцэрт патрыятычнай песьні й прадстаўленьні гістарычных рэканструктараў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт