Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы змагаецца за сучасны Эўрапейскі Зьвяз

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.05.2019 12:14
На перадвыбарчым пленуме правячай партыі прэм’ер Маравецкі заклікаў будаваць сучасную Польшчу й Эўрапейскі Зьвяз, абапіраючыся на нацыянальную самасьвядомасьць.
Матэвуш Маравецкі Матэвуш Маравецкі PAP/Tytus Żmijewski

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што правячая партыя «Права й справядлівасьць» вядзе барацьбу за сучасныя падыходы ў разьвіцьці эўрапейскай супольнасьці. Дадзеная мэта дасягаецца ўзмацненьнем асобных галінаў польскай гаспадаркі.

Падчас перадвыбарчага пленуму правячай права-каснэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», які праходзіць у Быдгашчы, Матэвуш Маравецкі заявіў аб рэкордных дасягненьнях польскага экспарту паслуг.

Матэвуш Маравецкі: Мы здабываем новыя вышыні канкурэнтаздольнасьці нашых тавараў і паслуг – тым самым ліквідуем дэфіцыт разьвіцьця апошніх 30 гадоў. Давайце паглядзім на польскую гаспадарку з вышыні палёту птушкі: яна складаецца з прамысловага сэктара ды сэктара паслуг. Возьмем, напрыклад, галіну паслуг – менавіта ў гэтым сэктары гаспадаркі мы дасягнулі фэнамэнальны пад’ём. Нацыянальны Банк Польшчы прадставіў статыстку экспарту польскіх паслуг. Шаноўнае спадарства, гэта больш за 55 млрд эўра ды больш за 20 млрд эўра прафіцыту.

На перадвыбарчым пленуме правячай партыі прэм’ер Польшчы Маравецкі заклікаў будаваць сучасную Польшчу й Эўрапейскі Зьвяз, абапіраючыся на нацыянальную самасьвядомасьць.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт