Прэм'ер Маравецкі: Абломкі Ту-154М павінны быць перададзены Польшчы
Расейскія ўлады ўхвалілі запыт Польшчы на чарговы агляд абломкаў польскага ўрадавага самалёта Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам 9 гадоў таму.
Прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі чакае, што польскія экспэрты змогуць сапраўды атрымаць поўны доступ да абломкаў самалёта Ту-154М для правядзеньня неабходных экспэртыз. Кіраўнік урада пракамэнтаваў заяву Сьледчага камітэта Расейскай Фэдэрацыі, які ўхваліў запыт кампэтэнтных органаў Польшчы на чарговы агляд абломкаў польскага ўрадавага самалёта Ту-154М. Абломкі, захоўваюцца на аэрадроме Смаленск-Паўночны.
На прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве ў чацьвер, 9 красавіка, перад адлётам у Румынію на саміт ЭЗ, кіраўнік урада падкрэсьліў, што абломкі авіялайнэра зьяўляюцца ўласнасьцю Польшчы, таму ўжо даўно павінны быць перададзеныя палякам. Прэмʼер Маравецкі нагадаў, што пазыцыю Расеі, якая на працягу 9 гадоў адмаўляецца вярнуць Польшчы яе ўласнасьць, раскрытыкавала ў спэцыяльнай рэзалюцыі Рада Эўропы.
Урадавы Ту-154М з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і членамі афіцыйнай дэлегацыі, што накіроўвалася ў Катынь для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах, разьбіўся 10 красавіка 2010 года пры заходзе на пасадку на аэрадроме ў Смаленску. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце.
Ту-154М разьбіўся пад Смаленскам 9 гадоў таму.

ав