Logo Polskiego Radia
Print

Расея дазволіць польскім пракурорам зрабіць агляд абломкаў Ту-154М

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 17:42
Расейскія сьледчыя органы падпісалі згоду на агляд частак разьбітай машыны яшчэ ў сакавіку.
Часткі разьбітага самалёта Ту-154М.Часткі разьбітага самалёта Ту-154М.Photo: Włodzmierz Pac, Polskie Radio

Расея дазволіць польскім пракурорам зрабіць агляд абломкаў Ту-154М
Расейскія сьледчыя органы падпісалі згоду на агляд частак разьбітай машыны яшчэ ў сакавіку.
Сьледчы камітэт Расеі пагадзіўся, каб польскія пракуроры правялі візуальны агляд абломкаў Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
Нагадаем, у авіякатастрофе загінулі 96 чалавек у тым ліку тагачасны прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб адзначыць 70-ю гадавіну Катынскага злачынства.
Расейскія сьледчыя органы падпісалі згоду на агляд частак разьбітай машыны яшчэ ў сакавіку, але да гэтай пары згаданая інфармацыя не абнародвалася.
Згода Сьледчага камітэта зьяўляецца адказам на польскі зварот з просьбай аб прававой дапамозе. У апошні раз польскія экспэрты праводзілі агляд частак разьбітага самалёта ў верасьні мінулага году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт