Лёндан прыме ўдзел у выбарах у Эўрапарлямэнт
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца ў Вялікабрытаніі нягледзячы на плянаваны краінай брэксіт.
Брытанскі ўрад афіцыйна пацьвердзіў свой удзел у эўрапейскіх выбарах. Перамовы ўрады Тэрэзы Мэй з апазыцыяй па справе дамовы аб брэксіце пакуль не давялі да кампрамісу.
Раней урад у Лёндане заяўляў, што хоча хутка дамовіцца зь левымі сіламі, а затым атрымаць зялёнае сьвятло ад парлямэнта, каб выбараў у Эўрапарлямэнт не арганізоўваць.
Цяпер, аднак, неафіцыйны намесьнік прэм'ера Дэвід Лідынгтан заявіў, што на гэта не хапіла часу.
„Мы спадзяваліся, што выхад з ЭЗ удасца арганізаваць такім чынам, каб ня трэба было праводзіць выбараў. Аднак закон патрабуе, каб яны адбыліся”, - сказаў Лідынгтан.
Адначасова ён выказаў надзею на тое, што кампраміс удасца дасягнуць настолькі хутка, што выбраныя брытанскія дэпутаты не пасьпеюць пачаць працы ў Эўрапарлямэнце.
аз