Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда й Дональд Трамп сустрэнуцца ў чэрвені

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 11:09
З польскага пункту гледжаньня, ключавой тэмай размоваў будзе „Форт Трамп”.
Дональд ТрампДональд ТрампPAP/EPA/SHAWN THEW

Анджэй Дуда й Дональд Трамп сустрэнуцца ў чэрвені
З польскага пункту гледжаньня, ключавой тэмай размоваў будзе „Форт Трамп”.
Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Кіраўнік польскай дзяржавы наведае Белы дом у чэрвені, паведаміў партал PolskieRadio24.pl, спасылаючыся на крыніцы ў Прэзыдэнцкім палацы й і Бюро нацыянальнай бясьпекі.
Анджэй Дуда будзе чарговым лідарам Вышаградзкай групы, які сустрэнецца з амэрыканскім прэзыдэнтам. Паводле камэнтатараў, Дональд Трамп робіць стаўку на добрыя адносіны з Вышаградзкай групай, роля якой расьце ў сьвеце.
Пра што польскі прэзыдэнт будзе размаўляць са сваім амэрыканскім калегам? З польскага пункту гледжаньня, ключавой тэмай зьяўляецца „Форт Трамп”, то бок вайсковыя базы ЗША ў Польшчы й пашырэньне ўсходняга флянгу НАТО.
Польскі бок таксама зацікаўленая ў тым , каб прэзыдэнт Дональд Трамп наведаў Польшчу ў верасьні.
аз

Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Кіраўнік польскай дзяржавы наведае Белы дом у чэрвені, паведаміў партал PolskieRadio24.pl, спасылаючыся на крыніцы ў Прэзыдэнцкім палацы й Бюро нацыянальнай бясьпекі.

Анджэй Дуда будзе чарговым лідарам Вышаградзкай групы, які сустрэнецца з амэрыканскім прэзыдэнтам. Паводле камэнтатараў, Дональд Трамп робіць стаўку на добрыя адносіны з Вышаградзкай групай, роля якой расьце ў сьвеце.

Пра што польскі прэзыдэнт будзе размаўляць са сваім амэрыканскім калегам? З польскага пункту гледжаньня, ключавой тэмай зьяўляецца „Форт Трамп”, то бок вайсковыя базы ЗША ў Польшчы й пашырэньне ўсходняга флянгу НАТО.

Польскі бок таксама зацікаўлены ў тым , каб прэзыдэнт Дональд Трамп наведаў Польшчу ў верасьні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт