Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейская камісія падняла эканамічны прагноз Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.05.2019 15:47
Паводле новага прагнозу, Польшча зойме другое месца ў Эўразьвязе пасьля Мальты.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўрапейская камісія падняла эканамічны прагноз Польшчы
Польская гаспадарка будзе разьвівацца ў гэтым годзе хутчэй, чым Эўрапейская камісія прагназавала ў лютым. Паводле новага прагнозу, ВУП Польшчы складзе 4,2%, гэта на 0,7% больш. Гэта ставіць Польшчу на другое месца ў Эўразьвязе пасьля Мальты.
На наступны год ЭК прагназуе падзеньне і ВУП на ўзроўні 3,6%, але гэта надалей будзе другі вынік у ЭЗ.
Зімой ЭК прагназавала, што лепшы вынік, чым Польшча, будуць мець Ірляндыя, Славакія, Баўгарыя і Румынія. Цяпер Камісія ацэньвае, што польская гаспадарка набярэ тэмпу. Рухавіком росту будуць спажывецкі ўзровень палякаў і рост заробкаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт