Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці зноў пратэставалі супраць акумулятарнага заводу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2019 09:31
5 траўня на плошчу Леніна ў Берасьці сабралася каля 120 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain

У Берасьці зноў пратэставалі супраць акумулятарнага заводу
5 траўня на плошчу Леніна ў Берасьці сабралася каля 120 чалавек.
5 траўня на плошчы Леніна ў Берасьці на акцыю супраць акумулятарнага заводу выйшла 120 чалавек. Паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, якое спасылаецца на праваабаронцу Рамана Кісляка. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Супрацоўнік міліцыі праз мэгафон папярэдзіў прысутных аб недапушчальнасьці парушэньня парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства, аднак непасрэдна на месцы збору людзей затрыманьняў 5 траўня не было.
Як паведамляе Раман Кісьляк, людзі стаялі групамі й абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Берасьця папярэджаньне пяці праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода.
У першай палове дня 29 красавіка яны ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што 1 траўня ў Берасьці на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг „Берасьцейцы супраць сьвінцу”. Людзі выказвалі сваё абурэньне тым, што пракуратуру выкарыстоўваюць для запалохваньня ўдзельнікаў грамадзкай кампаніі супраць акумулятарнага завода.
Пасьля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 13 гадзіны, праціўнікі завода разышліся. Як паведамляюць берасьцейскія актывісты, раніцай 5 траўня быў затрыманы праціўнік завода Віталь Шавяленкаў.
Грамадзкая кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ля Берасьця пачалася ў студзені 2018 году. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзеньне ў Берасьці й Берасьцейскім раёне 88 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю. 25 красавіка гэтага году ў Адміністрацыю прэзыдэнта перададзены новы калектыўны зварот праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт