Logo Polskiego Radia
Print

Якое значэньне мае Канстытуцыя 3 траўня для гісторыі Беларусі?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2019 05:09
  • Канстытуцыя 3 траўня вачамі беларусаў.mp3
3 траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
Копія Канстытуцыі 3 траўня, выстаўленая ў Сэнатараскай залі.Копія Канстытуцыі 3 траўня, выстаўленая ў Сэнатараскай залі.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46494659

3 траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю, якую прынята лічыць першым у Эўропе і другім у сьвеце асноўным законам, пасьля Канстытуцыі ЗША. Канстытуцыя 3 траўня была прынятая ў вострай барацьбе паміж магнатамі, якія намагаліся захаваць свае прывілеі, і патрыятычнай шляхтай, якая хацела ўратаваць Рэч Паспалітую ад зьнішчэньня. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай была мала падобная да асноўных законаў сучасных краінаў і захоўвала шмат перажыткаў фэадалізму. Аднак, гэты дакумэнт значна набліжаў тагачасную манархію да сучаснай прававой дзяржавы. Канстытуцыя гарантавала мяшчанам асабістую недатыкальнасьць і недатыкальнасьць маёмасьці, а таксама дазваляла ім займаць любыя дзяржаўныя пасады. Улада была падзеленая на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Канстытуцыя не адмяняла прыгоннае права, але вельмі моцна яго абмяжоўвала. Таксама гэты дакумэнт адмяняў права «лібэрум вэта» ды ствараў адзіны ўрад і армію для ўсяе Рэчы Паспалітай.
Якое значэньне мае Канстытуцыя 3 траўня для гісторыі Беларусі? І ці варта беларусам ушаноўваць гэты дзень, так як робяць у суседніх краінах? На гэтыя пытаньні мы папрасілі адказаць беларускіх гісторыкаў.
Гісторык Захар Шыбека лічыць, што Канстытуцыя 3 траўня аб'віла грамадзянскія свабоды, таму яе прыняцьце павінна адзначацца ва ўсіх краінах-нашчадках Рэчы Паспалітай.
Шыбека
Аднак, так лічаць ня ўсе. Некаторыя дасьледчыкі зьвяртаюць увагу на тое, што Канстытуцыя 3 траўня фактычна пазбаўляла Вялікае Княства Літоўскае аўтаноміі ды магла служыць паланізацыі беларускага насельніцтва. Менавіта таму беларускія нацыянальныя дзеячы пачатку 20-га стагодзьдзя адмаўляліся сьвяткаваць 3 траўня. Пра гэта распавядае гісторык Уладзімір Ляхоўскі.
Ляхоўскі:
Гісторык Алесь Смалянчук ня лічыць, што Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ліквідавала аўтаномію беларуска-летувіскай дзяржавы, а таксама вяла да паланізацыі беларускага насельніцтва. Справа ў тым, што ані беларускага, ані летувіскага, ані польскага народаў у сучасным разуменьні гэтага слова ў тыя часы яшчэ не існавала.
Смалянчук
Гісторык Алесь Белы кажа, што Канстытуцыя 3 траўня вартая ўшанаваньня хаця б таму, што традыцыю Рэчы Паспалітай немагчыма выкрасьліць з дзяржаўнай традыцыі Рэспублікі Беларусь.
Белы
На думку Захара Шыбекі, Канстытуцыя 3 траўня не адчыняла дзьверы да паланізацыі ні беларускага, ні летувіскага народаў. Яна закладала фундамэнт дэмакратычнай дзяржавы,у якой кожны з народаў, што толькі пачыналі фармавацца, меў бы права разьвіваць сваю культуру. На жаль, Канстытуцыя 3 траўня пратрымалася ўсяго адзін год. Частка шляхты, незадаволеная стратай былых уплываў, абʼядналася ў так званую Таргавіцкую канфэдэрацыю ды папрасіла дапамогі ў чужых дзяржаваў. Армія Расейскай Імпэрыі ўступіла на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя была зьвергнутая, а саму Рэч Паспалітую хутка падзялілі паміж сабой суседнія агрэсіўныя манархі. Канстытуцыя, па словах аднаго з яе стваральнікаў Гуга Калантая, стала «апошнім запаветам згаслай свабодалюбівай краіны».

3 траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю, якую прынята лічыць першым у Эўропе і другім у сьвеце асноўным законам, пасьля Канстытуцыі ЗША. Канстытуцыя 3 траўня была прынятая ў вострай барацьбе паміж магнатамі, якія намагаліся захаваць свае прывілеі, і патрыятычнай шляхтай, якая хацела ўратаваць Рэч Паспалітую ад зьнішчэньня. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай была мала падобная да асноўных законаў сучасных краінаў і захоўвала шмат перажыткаў фэадалізму. Аднак, гэты дакумэнт значна набліжаў тагачасную манархію да сучаснай прававой дзяржавы. Канстытуцыя гарантавала мяшчанам асабістую недатыкальнасьць і недатыкальнасьць маёмасьці, а таксама дазваляла ім займаць любыя дзяржаўныя пасады. Улада была падзеленая на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Канстытуцыя не адмяняла прыгоннае права, але вельмі моцна яго абмяжоўвала. Таксама гэты дакумэнт адмяняў права «лібэрум вэта» ды ствараў адзіны ўрад і армію для ўсяе Рэчы Паспалітай.

Якое значэньне мае Канстытуцыя 3 траўня для гісторыі Беларусі? І ці варта беларусам ушаноўваць гэты дзень, так як робяць у суседніх краінах? На гэтыя пытаньні мы папрасілі адказаць беларускіх гісторыкаў.

Гісторык Захар Шыбека лічыць, што Канстытуцыя 3 траўня аб'віла грамадзянскія свабоды, таму яе прыняцьце павінна адзначацца ва ўсіх краінах-нашчадках Рэчы Паспалітай.Шыбека

Аднак, так лічаць ня ўсе. Некаторыя дасьледчыкі зьвяртаюць увагу на тое, што Канстытуцыя 3 траўня фактычна пазбаўляла Вялікае Княства Літоўскае аўтаноміі ды магла служыць паланізацыі беларускага насельніцтва. Менавіта таму беларускія нацыянальныя дзеячы пачатку 20-га стагодзьдзя адмаўляліся сьвяткаваць 3 траўня. Пра гэта распавядае гісторык Уладзімір Ляхоўскі.

Гісторык Алесь Смалянчук ня лічыць, што Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ліквідавала аўтаномію беларуска-летувіскай дзяржавы, а таксама вяла да паланізацыі беларускага насельніцтва. Справа ў тым, што ані беларускага, ані летувіскага, ані польскага народаў у сучасным разуменьні гэтага слова ў тыя часы яшчэ не існавала.

Гісторык Алесь Белы кажа, што Канстытуцыя 3 траўня вартая ўшанаваньня хаця б таму, што традыцыю Рэчы Паспалітай немагчыма выкрасьліць з дзяржаўнай традыцыі Рэспублікі Беларусь.Белы

На думку Захара Шыбекі, Канстытуцыя 3 траўня не адчыняла дзьверы да паланізацыі ні беларускага, ні летувіскага народаў. Яна закладала фундамэнт дэмакратычнай дзяржавы,у якой кожны з народаў, што толькі пачыналі фармавацца, меў бы права разьвіваць сваю культуру.

На жаль, Канстытуцыя 3 траўня пратрымалася ўсяго адзін год. Частка шляхты, незадаволеная стратай былых уплываў, абʼядналася ў так званую Таргавіцкую канфэдэрацыю ды папрасіла дапамогі ў чужых дзяржаваў. Армія Расейскай Імпэрыі ўступіла на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя была зьвергнутая, а саму Рэч Паспалітую хутка падзялілі паміж сабой суседнія агрэсіўныя манархі. Канстытуцыя, па словах аднаго з яе стваральнікаў Гуга Калантая, стала «апошнім запаветам згаслай свабодалюбівай краіны».

Меркаваньні гісторыкаў слухайце ў далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт